Вы тут

Інфармацыйна-асветніцкі марафон «Выбірай.BY» пройдзе ў Мінску 17 лютага


Інфармацыйна-асветніцкі марафон «Выбірай.BY» пройдзе ў ГЦ «Сталіца» ў Мінску 17 лютага, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінгарвыканкама.


У праграме — выступленні маладых выканаўцаў, работа інтэрактыўных пляцовак і фотазон. Таксама прадставяць выставу малюнкаў удзельнікаў конкурсу «Выбары вачыма дзяцей», пройдуць дэгустацыі ад беларускіх вытворцаў, акцыя БРСМ «Паштоўка.БЕЛ».

Падтрымаць марафон прыедуць вядомыя госці. Стартуе «Выбірай.BY» у 13.00.

Выбары дэпутатаў мясцовых саветаў і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ўпершыню ў гісторыі Беларусі пройдуць у Адзіны дзень галасавання — 25 лютага. У перадвыбарчы перыяд у сталіцы арганізуюцца сустрэчы з экспертамі, ідэалагічным, грамадскім актывам. Падрыхтаваны інфармацыйныя матэрыялы, тэматычныя відэаролікі. Працуюць грамадскія прыёмныя, куды можна звярнуцца з прапановамі. На прадпрыемствах, у арганізацыях аформлены куткі выбаршчыка. У інфармацыйнай кампаніі ў тым ліку бяруць удзел артысты.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Фінансы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

Як банкі абараняюць ад махляроў грашовыя пераводы

За чатыры месяцы 2024 года раскрывальнасць цяжкіх кіберзлачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павысілася на 19%. 

Спорт

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Настасся Касцючкова: Чалавек у калясцы не павінен быць зачынены ў чатырох сценах

Фехтаваць наша гераіня ўмее трыма відамі зброі: шабляй, шпагай і рапірай. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.