Вы тут

ДПК: Каля 700 фур чакаюць уезду ў ЕС на беларуска-літоўскай граніцы


Навала грузавікоў на ўезд у краіны Еўрасаюза за мінулыя суткі істотна не змянілася. Перад усімі літоўскімі пунктамі пропуску фіксуецца каля 700 велікагрузаў. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.


У Літву за 24 гадзіны еўрапейцы прапусцілі 32 працэнты грузавых транспартных сродкаў ад нормы.

Перад адзіным польскім пунктам пропуску «Кукурыкі» (сумежны «Казловічы»), які функцыянуе для велікагрузаў, сабралася 100 фур. Яго кантрольныя службы за суткі прапусцілі на сваю тэрыторыю 56 працэнтаў грузавых аўто. Супрацоўнікі латвійскага пагранперахода «Патэрніекі» (сумежны «Грыгараўшчына») аформілі 55% грузавікоў.

Па стане на 10.00 легкавы транспарт чакае ўезду ў ЕС толькі перад польскім пунктам пропуску «Цярэспаль» (сумежны «Брэст»).

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?