Вы тут

Качанава: Праект «Цягнік Памяці» ў 2024 годзе павінен стаць запамінальнай падзеяй


Сумесны беларуска-расійскі культурна-адукацыйны праект «Цягнік Памяці» цудоўна сябе зарэкамендаваў і ў 2024 годзе павінен прайсці на высокім узроўні. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на першым пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па яго падрыхтоўцы, перадае БелТА.


Фота БелТА

У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Прэзідыума Савета Рэспублікі, кіраўніцтва рэспубліканскіх дзяржаўных органаў і арганізацый, прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў краіны (у фармаце відэаканферэнцсувязі).

«Цягнік Памяці» арганізуецца па ініцыятыве Савета Рэспублікі і Савета Федэрацыі з 2022 года. «Мы ўжо два гады праводзілі гэты важны маладзёжны праект. Ён сябе зарэкамендаваў цудоўна. Бачым, наколькі добры вынік і наколькі гэта цікава моладзі Расіі і Беларусі, — адзначыла Наталля Качанава. — Расійскія дзеці знаёмяцца з гісторыяй Беларусі, нашымі гарадамі, беларусы — з расійскімі гарадамі, гісторыяй. Гэта тое, што сёння аб’ядноўвае нашы краіны».

У праекце ўдзельнічаюць 200 дзяцей. Спачатку яны прадстаўлялі толькі Расію і Беларусь, а ў 2023 годзе да «Цягніка Памяці» далучыліся маладыя людзі з Кыргызстана і Арменіі. Чакаецца, што ў 2024-м годзе геаграфія таксама пашырыцца — запрашэнні накіраваны іншым краінам СНД. У прыватнасці, ужо атрыманы станоўчы адказ ад Азербайджана, прапрацоўваецца ўдзел Казахстана і Узбекістана.

Адной з першачарговых задач Наталля Качанава назвала дэталёвую прапрацоўку маршрутаў у рэгіёнах. Вобласці і Мінск ужо рыхтуюць свае прапановы. На першым пасяджэнні аргкамітэта таксама абмеркавалі адбор дзяцей, пашыў для іх формы, медыцынскае абслугоўванне, харчаванне, пытанні бяспекі, устаноўку тэматычных білбордаў, арганізацыю выстаўкі фатаграфій, якія зроблены ў час наведванняў удзельнікамі праекта памятных мясцін Беларусі і Расіі. Акрамя таго, спікер звярнула ўвагу, што па дарозе перамяшчэння маладых людзей неабходна прадставіць шырокі асартымент сувенірнай прадукцыі.

Стартуе «Цягнік Памяці» ў Брэсце 21 — 22 чэрвеня. «Гэта будзе нязменна заўсёды, гэта — традыцыя: Брэст, Брэсцкая крэпасць, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Сустракаючыся з дзецьмі, бачу, як яны ганарацца ўдзелам у праекце. Гэта і патрыятычнае выхаванне, і яднанне моладзі для таго, каб памятаць нашу гісторыю, шанаваць яе і ў далейшым расказваць сваім равеснікам. Маладыя людзі сустракаюцца, дзеляцца ўражаннямі, сябруюць, што вельмі важна».

Спікер Савета Рэспублікі звярнула ўвагу на тое, што ў праграму трэба ўключыць не толькі наведванне памятных, знакавых для нашай краіны мясцін, але і прадставіць сучасную гісторыю Беларусі, развіццё эканомікі. Асноўны акцэнт будзе зроблены на тым, што 2024 год — гэта 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Як паведамлялася, у 2022 годзе з 21 чэрвеня па 3 ліпеня «Цягнік Памяці» прайшоў па сямі гарадах Беларусі і сямі гарадах Расійскай Федэрацыі. Таксама ўдзельнікі праекта наведалі парк «Патрыёт» у Маскоўскай вобласці. Маршрут уключаў Брэст, Гродна, Віцебск, Смаленск, Ржэў, Вязьму, Кубінку, Маскву, Санкт-Пецярбург, Вялікі Ноўгарад, Пскоў, Оршу, Магілёў, Гомель, Мінск. На канечную станцыю цягнік прыбыў 3 ліпеня — да Дня Незалежнасці Беларусі.

У 2023 годзе з 21 чэрвеня па 6 ліпеня маршрут «Цягніка Памяці» прайшоў па 14 гарадах Расіі і Беларусі. Дзеці наведалі знакавыя месцы Гродна, Жлобіна, Магілёва, Полацка, Мінска, Санкт-Пецярбурга, Уфы, Самары, Масквы, Тулы і Валгаграда.

Традыцыяй «Цягніка Памяці» сталі сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з удзельнікамі праекта ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Кургане Славы.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.