Вы тут

Падведзены вынікі дзейнасці Мінлясгаса ў 2023 годзе


Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік закрануў такія тэмы, як лесааднаўленне, ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл, пажарную бяспеку. Ён паведаміў пра аб'ёмы вытворчасці і экспарту прадукцыі галіны, рэалізацыю цікавых ідэй, праектаў у рамках даручэнняў кіраўніка дзяржавы і ўрада, дзяржаўных праграм.


Аднаўленне лесу

Па словах кіраўніка Мінлясгаса, на сёння запасаў насення хваёвых парод у краіне ў выпадку неўраджаю хопіць на тры гады, дубу — таксама дастаткова, а вось з сеянцамі бярозы павіслай ёсць пэўныя праблемы. Аднак распрацаваная ведамствам методыка дазваляе паступова выправіць сітуацыю: так, у 2020 годзе дэфіцыт пасадачнага матэрыялу дрэва складаў 9 млн, у 2023-м гэты паказчык паменшыўся да 4 млн.

У цэлым за год у гадавальніках вырасцілі больш за 400 млн стандартнага пасадачнага матэрыялу, а таксама звыш 200 відаў і форм дрэвавых раслін. Для правядзення лесакультурных работ, як адзначыў міністр, у гэтым годзе спатрэбіцца больш за 170 млн раслін: сасна звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая, дуб звычайны. Лясгасы Беларусі ў цэлым саджанцамі забяспечаны.

На 2024 год запланавана павелічэнне інвестыцый у развіццё гадавальніцкай гаспадаркі і забеспячэнне лясгасаў, дзе няма пастаянных лясных гадавальнікаў, цяпліцамі. За кожнай павінны быць замацаваны спецыялісты і пэўнае структурнае падраздзяленне.

Што датычыцца паляўнічых жывёл, то ў мінулым годзе назіраўся рост папуляцыі аленя і казулі, у сувязі з чым павялічыліся аб'ёмы здабычы адпаведных відаў. На жаль, больш стала і ДТЗ з іх удзелам. Летась загінула амаль 3,5 тысячы жывёл. У асноўным — ласі і казулі, таму важна захоўваць кантроль над іх папуляцыямі і своечасова рэгуляваць.

Павелічэнне экспарту прадукцыі

Ведамства паспяхова пераарыентавала гандлёвыя патокі з заходнееўрапейскіх рынкаў на рынкі дружалюбных дзяржаў. Сёння прадукцыя беларускіх лясгасаў накіроўваецца ў дзевяць краін свету. Так, толькі ва Узбекістан у мінулым годзе, як паведаміў намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір КРЭЧ, экспарт прадукцыі ўзрос у пяць разоў, прычым сёлета яго плануецца павялічыць яшчэ ў два разы.

Па выніках за 2023 год, цэхамі дрэваапрацоўкі перапрацавана 4,3 млн м3 драўніны, выпушчана 1,5 млн м3 піламатэрыялаў. За мяжу прадалі больш за 955 тыс. м3 (рэкорд!) пілапрадукцыі.

Перспектыўны экспартны патэнцыял, на думку віцэ-прэм'ера Пятра Пархомчыка, мае і брэндавая гандлёвая сетка Мінлясгаса «Лясны домік»:

— Вопыт, які ўжо адпрацаваны ў Беларусі, неабходна маштабаваць за тэрыторыю краіны — у паўднёвыя рэгіёны Расіі, Азербайджан, Узбекістан. Неабходна ствараць магутныя плацдармы, якія дазвалялі б рэзка нарошчваць аб'ёмы вытворчасці і пастаўкі лесаматэрыялаў.

Дарэчы, ідэя стварыць такія пляцоўкі «Лясны домік» нарадзілася ў 2023 ў Мінлясгасе.

— Задумваючы іх адкрыццё, мы не ставілі мэту зарабіць казачныя грошы. Наша галоўная задача — быць даступнымі для насельніцтва па ўсім асартыменце прадукцыі, якая выпускаецца, — адзначыў Аляксандр Кулік.

Сёння ў краіне працуюць 16 фірменных «Лясных домікаў». Тут можна знайсці гатовыя лазні, альтанкі, арэлі, драўляныя домакамплекты, дэкаратыўна-пасадачны матэрыял, бярозавы сок, мёд і інш. За 2023 год удалося рэалізаваць прадукцыю лясгасаў на 13 млн руб. Сёлета запланавана адкрыццё яшчэ чатырох пляцовак — у Баранавічах, Полацку, Жлобіне і Асіповічах.

Вытворчасць домакамплектаў

Вырабляць іх Міністэрству лясной гаспадаркі даручылі ў сакавіку мінулага года. За гэты час ведамства распрацавала пяць варыянтаў драўляных домікаў— ад бюджэтнага да «палаца». Аляксандр Кулік адзначае:

— Сумесна з Гродзенскім і Мінскім аблвыканкамамі рэалізоўваюцца пілотныя праекты па будаўніцтве драўляных жылых дамоў у сельскай мясцовасці. Узор дома па тэхналогіі падвойнага струганага бруса прайшоў выпрабаванні па цеплаправоднасці сцен (ёсць адпаведнае заключэнне) і накіраваны ў Гроднажылбуд для ўключэння ў пералік эканамічных праектаў.

Лясгасы гатовы паставіць зруб на падмурак заказчыка, сабраць бэлькі, кроквы. Далей падключыцца да справы змогуць і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія правядуць сантэхніку і электрыку.

Напрыканцы мерапрыемства адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў галіновага спаборніцтва сярод лясгасаў і дзяржаўных вытворчых лесагаспадарчых аб'яднанняў. Дарэчы, найлепшым лясгасам другі год запар стаў Капыльскі доследны лясгас.

Александрына ПАРШЫНА

Загаловак у газеце: Лясы — гадуюцца, дамы — будуюцца

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Надзея Ластоўская: Калі ты багацейшы, дапамажы іншаму

Якія прынцыпы закладвае ў выхаванне сваіх дзяцей лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года»?

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.