Вы тут

Кубракоў: Бяспека ў краіне падчас Адзінага дня галасавання будзе забяспечана


Бяспека ў краіне падчас Адзінага дня галасавання будзе забяспечана. Аб гэтым заявіў міністр МУС Іван Кубракоў, падводзячы вынік тактыка-спецыяльных заняткаў падраздзяленняў АУС мінскага гарнізона. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МУС.


Фота: БелТА

«Загадзя абагульнілі інфармацыю аб сітуацыях, якія ўзнікалі на выбарчых участках у Беларусі ў 2020 годзе, у іншых краінах, і сёння сумесна са старшынямі ўчастковых камісій адпрацавалі алгарытм дзеянняў пры іх узнікненні, — сказаў міністр. — Мы паказалі, што міліцыя Мінска, усёй краіны гатова забяспечыць ахову грамадскага парадку і бяспеку грамадзян. Для гэтага ў нас ёсць сілы і сродкі».

Іван Кубракоў падкрэсліў, што акцэнт пры падрыхтоўцы праваахоўнікаў зроблены на ўменні дзейнічаць у самых цяжкіх умовах. Ён таксама расказаў аб арганізацыі працы міліцыі і ўнутраных войскаў у перыяд электаральнай кампаніі.

«З 19 лютага асабовы склад будзе пераведзены на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Для гэтых мэт задзейнічаем больш як 10 тыс. чалавек, — расказаў ён. — Супрацоўнікі возьмуць пад ахову выбарчыя ўчасткі, будзе актывізавана дзейнасць па арганізацыі бяспекі ва ўсіх кутках краіны. У прыграніччы — з удзелам спецыяльных падраздзяленняў унутраных войскаў, атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння. Мы гатовы рэагаваць на ўсе магчымыя правакацыі і ўжо робім гэта, выяўляючы і прыцягваючы да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці тых, хто спрабуе правакаваць, абражаць нашых грамадзян».

Міністр звярнуўся таксама да членаў выбарчых камісій: «Працуйце спакойна. Бяспека ў краіне і абарона кожнага з вас будзе забяспечана».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?