Вы тут

У Магілёве ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з афганскай вайны


Тэатралізаваны мітынг, прысвечаны 35-й гадаўшчыне вываду савецкіх войскаў з Афганістана адбыўся каля помніка воінам-інтэрнацыяналістам на набярэжнай Дняпра. У 1989 годзе была пастаўлена кропка ў афганскай вайне і апошні савецкі салдат пакінуў тэрыторыю чужой краіны. Воіны-інтарнацыяналісты з гонарам выканалі свой воінскі і грамадзянскі доўг. На жаль, з вайны не вярнуліся 789 беларусаў, 118 з іх — жыхары Магілёўшчыны. 


Фота: БелТА

Удзел у жалобным мерапрыемстве прынялі старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, памочнік Прэзідэнта — інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі аб’яднання «Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Уладзімір Каралёў, прадстаўнікі сілавых ведамстваў, бацькі воінаў-інтарнацыяналістаў, грамадскасць горада. Памяць тых, хто загінуў на афганскай вайне, прысутныя ўшанавалі хвілінай памяці. 

— Мы схіляем галовы перад подзвігам нашых салдат, іх адвагай і мужнасцю, — падкрэсліў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. — На жаль, тэма вайны сёння як ніколі актуальная. Паглядзіце, што адбываецца ў свеце, каля нашых межаў. Вайна нясе вялікае гора, забірае жыцці людзей. Сённяшняе мерапрыемства нагадвае нам, як важна жыць у міры і згодзе. Нічога няма больш важнага, чым мірнае неба над зямлёй. Тая вайна, якая адбылася не нашай тэрыторыі, але з удзелам нашых воінаў, прынесла шмат гора ў сем’і, якія страцілі сваіх сыноў і братоў. Гэта боль для бацькоў, усіх блізкіх і знаёмых. Самае галоўнае сёння захаваць у краіне спакой і стабільную абстаноўку.

Юбілейнай даце са дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана прысвечана культурна-асветнае мерапрыемства, якое адбудзецца сёння ў Палацы вобласці.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.