Вы тут

Інэса Караткевіч выбрана старшынёй праўлення Белкаапсаюза


Інэса Караткевіч выбрана старшынёй праўлення Белкаапсаюза, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Выбары новага лідара адбыліся 16 лютага на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.

Да гэтага Інэса Караткевіч працавала саветнікам пасла Беларусі ў Арменіі. Раней, з 2017 па 2022 год, яна была намеснікам старшыні праўлення Белкаапсаюза.

Белкаапсаюз з’яўляецца найбуйнейшым гандлёвым аператарам краіны і мае больш за 4900 магазінаў. Спажывецкая кааперацыя забяспечвае жыхароў усімі неабходнымі прадуктамі харчавання і таварамі паўсядзённага попыту. Значная частка гандлёвых аб’ектаў (70 працэнтаў) размешчана ў сельскай мясцовасці. Таксама ёсць 549 аўтамагазінаў, якія абслугоўваюць 14,8 тыс. сельскіх населеных пунктаў (з іх у 5200 пражывае не больш за 10 чалавек).

Кандыдатура Інэсы Караткевіч была прапанавана па ўзгадненні з Прэзідэнтам Беларусі. Аб яе рабоце і лідэрскіх якасцях расказаў на нарадзе першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў, які выказаў упэўненасць, што яна справіцца з задачамі, пастаўленымі перад ёй як кіраўніком Белкаапсаюза.

Выбар рэдакцыі

Культура

Сусвет пад крыламі наміткі

Сусвет пад крыламі наміткі

Гутарка з мастацтвазнаўцам Марыяй Віннікавай.

Грамадства

Дадатак для падаткаў

Дадатак для падаткаў

Ключавыя навацыі звязаны з лічбавай сферай.