Вы тут

Беларускія біятланісткі выйгралі бронзу Усерасійскай спартакіяды ў эстафеце


У Залатавусце працягваюцца спаборніцтвы па біятлоне ў рамках II Усерасійскай спартакіяды наймацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года, паведамляе БелТА.


Фота: НАК

Адзіным відам праграмы суботы з беларускім удзелам стала жаночая эстафета. На старт гонкі выйшлі 12 квартэтаў, нашу каманду склалі Ганна Сола, Дар’я Кудаева, Дзінара Смольская і Ірына Лешчанка. Першы этап склаўся для беларусак як нельга лепш: Сола пранеслася па дыстанцыі, не дапусціўшы ніводнага промаху на агнявых рубяжах, і перадала эстафету першай з больш чым хвілінным запасам перад суперніцамі.

Этап Кудаевай атрымаўся менш радасным: яшчэ да другой стральбы Дар’я страціла палову перавагі, на самой жа стойцы наша спартсменка ледзь не пайшла на штрафны круг, выкарыстаўшы ўсе дадатковыя патроны. З дыванка беларуска пайшла другой за тры секунды ад лідара, але апошні круг зусім не атрымаўся — у фінішны калідор Кудаева заходзіла ўжо трэцяй з адставаннем сорак секунд.

Дынара Смольская на сваім этапе страляла практычна бездакорна, але ранейшыя бегавыя кандыцыі вярнуць пакуль не ўдалося. Беларуска таксама здала эстафету трэцяй, аднак адставанне ад першай пазіцыі вырасла да паўтары хвіліны. Фінішэр нашай каманды Ірына Лешчанка закрыла ўсе дзесяць мішэняў і захавала бронзавую пазіцыю. Перамогу ў гонцы атрымала чацвёрка са Свярдлоўскай вобласці, другое месца занялі прадстаўніцы Краснаярскага краю.

Гэты медаль спартакіяды стаў для беларускай біятлоннай дэлегацыі другі: раней серабро ў індывідуальнай гонцы заваяваў Антон Смольскі. Спаборніцтвы ў Залатавусце завершацца заўтра мужчынскай эстафетай.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Арэндная стаўка на здымнае жыллё працягвае зніжацца

Свежасць раёна, кватэры з новай планіроўкай — гэтыя фактары сёння маюць ключавое значэнне.

Адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

У фокусе — прафесійная адукацыя

Кіраўнікі адукацыйных ведамстваў упэўнены, што супрацоўніцтва ў сферы адукацыі з’яўляецца важным фактарам для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця дзвюх краін.

Грамадства

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

«Шэрая» зарплата — сумныя вынікі

Што губляюць работнік і дзяржава?