Вы тут

У Пекіне запусцілі верталётныя туры


На ўчастку Вялікай Кітайскай сцяны Цзююнгуань на тэрыторыі Пекіна запусцілі верталётныя туры, дзе можна пабачыць легендарны аб’ект з вышыні птушынага палёту, перадае «Сіньхуа».


Як паведамілі ў адміністрацыі гарадскога раёна Чанпін, дзе размешчаны ўчастак Цзююнгуань, турыстычныя паслугі прадастаўляюцца штодня з 9 да 16.30 гадзін. Турыстам прапануецца тры экскурсійныя маршруты на выбар. У рамках першага яны могуць палюбавацца відамі ўчастка Вялікай кітайскай сцяны Цзююнгуань, другога — атрымаць асалоду ад відаў участка Цзююйюнгуань і найбліжэйшай даліны Гуаньгоў. Пры выбары трэцяга маршруту, акрамя ўчастка Цзююнгуань, таксама можна пабачыць грабніцы імператараў дынастыі Мін.

Працягласць трох маршрутаў — адпаведна 3, 5 і 15 хвілін, а кошт квітка на аднаго чалавека складае 298, 398 і 888 юаняў адпаведна.

Вялікая Кітайская сцяна, агульная працягласць якой складае 20 тысяч кіламетраў, унесена ў спіс аб’ектаў сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. На тэрыторыі Пекіна знаходзяцца фрагменты сцяны, агульная даўжыня якіх дасягае 520 кіламетраў. Участак Цзююнгуань знаходзіцца прыкладна за 60 км ад цэнтра Пекіна.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.