Вы тут

«Якасць ва ўсім — залог эканамічнага развіцця Беларусі»


Якасць ва ўсім — залог канкурэнтаздольнасці і эканамічнага развіцця Беларусі. Такое меркаванне ў выказала першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Паводле слоў Алены Маргуновай, 2024 год аб’яўлены Годам якасці нездарма. «У многіх галінах прадукцыя беларускага вытворцы апрыёры якасная. Мы выкарыстоўваем апошнія дасягненні, стандартызаваныя методыкі, стандарты — гэта ўсё вылучае нашу прадукцыю. Але якасць — гэта не толькі якасць прадукту і тавару. Аб’яўлены Год якасці мае на ўвазе яго ў розных напрамках — у адукацыі, дарогах, медыцынскіх паслугах, энергаэфектыўнасці, энергазберажэнні, гэта значыць, гэта ўсе тыя сферы, якія нас атачаюць», — адзначыла яна.

Кожны чалавек павінен клапаціцца аб якасці свайго жыцця — ад асабістага да грамадскага, упэўнена прадстаўнік Дзяржстандарта. «Калі кожны будзе нешта рабіць у сваёй сферы, то мы атрымаем комплексны вынік ва ўсіх сферах жыцця — ад развіцця эканомікі да якасці ўласнага жыцця, — сказала Алена Маргунова. — Год якасці ідзе пад дэвізам „Якасць ва ўсім“. Гэта залог развіцця канкурэнтаздольнасці і эканамічнага развіцця Беларусі».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?