Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: «Вы прыехалі да сваіх сяброў»


Новы рабочы тыдзень Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пачаўся з міжнароднага супрацоўніцтва. Беларускі лідар правёў перагаворы з Прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам, які ў гэтыя дні знаходзіцца з візітам у нашай краіне. 


Фота: БелТА

«Чытаў аб вашай рабоце ў Беларусі за гэты час, вітаю вашу работу тут. Вы павінны ведаць галоўнае: калі вам падыходзіць нешта ў Беларусі ў плане тэхналогій і іншых пытанняў у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, ахове здароўя, вы цікавіцеся гэтым, мы заўсёды рады аказаць вам дапамогу і падтрымку», — прывітаў госця Аляксандр Лукашэнка. Ён падкрэсліў, што ўважліва назірае за сітуацыяй на Балканах.

«Маё стаўленне вы добра ведаеце па ўсіх пытаннях, якія існуюць, і тых падзеях, якія адбыліся ў сяброўскай нам Югаславіі, калі яе проста раздзялілі на часткі. Ведаеце маю пазіцыю і стаўленне да вас у самыя складаныя часы. Я маю на ўвазе Сербію, калі яна падвяргалася бамбардзіроўкам,— сказаў Прэзідэнт. — Ведаем, што вам там часам няпроста, але вы мужна ваюеце, мы гэта вітаем. Толькі мужнасць і стойкасць, і сіла сёння, на жаль, могуць вызначыць будучыню той ці іншай краіны, вобласці, раёна, тэрыторыі. Думаю, што вы стойка там трымаецеся, прадстаўляючы інтарэсы праваслаўных людзей і людзей, якія давяраюць і вераць вам. Мы ў гэтым плане на вашым баку, і вы на нас можаце разлічваць. Словам, вы прыехалі да сваіх сяброў».

У сваю чаргу Міларад Додзік падзякаваў беларускаму лідару за сустрэчу. «Я вельмі рады нашай сустрэчы і вас асабіста я ўспрымаю як сябра нашага народа, больш сказаць — як брата. І нягледзячы на ўсе выклікі, наша сяброўства працягваецца», — сказаў ён. «Хачу сказаць, што мы ў Рэспубліцы Сербскай не дазволілі, каб Боснія і Герцагавіна галасавалі за санкцыі адносна Беларусі. Вядома ж, нам нялёгка было адолець ціск і Бруселя і Вашынгтона, але мы засталіся паслядоўнымі ў сваіх рашэннях», — запэўніў ён. 

У тэму 
Сяброўская размова працягнецца

У размове з журналістамі Міларад Додзік назваў сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам вельмі змястоўнай. «Для мяне гэта была выдатная магчымасць падзякаваць яму за падтрымку, за супрацоўніцтва», — сказаў ён. У першую чаргу, за дапамогу грамадзянам Рэспублікі Сербскай у Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі і транспланталогіі, дзе прайшлі лячэнне больш як 20 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. «Мы за гэта вельмі ўдзячныя. Вядома, мы гаворым і пра новыя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне эканомікі, мы ўжо плануем закупку беларускай тэхнікі, электробусаў, сельскагаспадарчай тэхнікі на агульную суму каля 10 мільёнаў долараў. У бліжэйшы час будзем прапрацоўваць гэтае пытанне», — сказаў Міларад Додзік.

Ён нагадаў, што ў 1999 годзе Аляксандр Лукашэнка быў адзіным лідарам, які прыляцеў у Саюзную Рэспубліку Югаславію — так на той момант называлася краіна, якая ўключала ў сябе сучасныя тэрыторыі Сербіі і Чарнагорыі, — якая падвергнулася бамбёжкам з боку сіл НАТА «Гэта быў акт асабістай смеласці, і мы, сербы, ніколі гэтага не забудзем. Ваш Прэзідэнт — гэта жывая легенда, сведка тых цяжкіх часоў, праз якія праходзілі беларусы, рускія і сербы. Гэта сапраўды была сяброўская размова, і мы яе працягнем», — запэўніў Міларад Додзік. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.