Вы тут

«У цяперашнім геапалітычным становішчы адкрытасць — аснова партнёрскіх адносін»


У цяперашняй няпростай геапалітычнай абстаноўцы менавіта адкрытасць да дыялогу і ўзаемны давер з’яўляюцца асноўным стымулам для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва. Аб гэтым прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў на перагаворах з Прэзідэнтам Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны Міларадам Додзікам, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Тое, што вы прыбылі ў Беларусь на чале прадстаўнічай дэлегацыі Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны і ў склад вашай дэлегацыі ўвайшлі міністры, якія адказваюць за ключавыя галіны эканомікі, сведчыць аб вашай зацікаўленасці ў развіцці двухбаковых адносін», — сказаў Раман Галоўчанка.

«У вас адбылася вельмі цёплая і канструктыўная сустрэча з Прэзідэнтам Беларусі. Мы добра памятаем ваш папярэдні візіт у нашу краіну, які даў сур’ёзны штуршок да развіцця эканамічных адносін паміж Рэспублікай Сербскай і Беларуссю, — адзначыў ён. — Вядома ж, мы разлічваем, што гэты візіт стане яшчэ большым стымулам для развіцця нашых адносін».

Міларад Додзік 17-19 лютага знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам. Парадак дня візіту насычаны і ўключае шэраг сустрэч і перагавораў, наведванне прамысловых прадпрыемстваў, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ДУ «Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі і транспланталогіі». У цэнтры ўвагі ў ходзе візіту — пытанні развіцця двухбаковых гандлёвых сувязей, нарошчвання ўзаемадзеяння ў сферах прамысловасці, аховы здароўя, навукі і адукацыі, пашырэння двухбаковай дагаворна-прававой базы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?