Вы тут

Кітайскія турысты наведалі 1754 гарады свету


Паводле дадзеных кітайскай платформы анлайн-браніравання падарожжаў Qunar. com, падчас канікулаў з нагоды Свята вясны кітайскія турысты наведалі 1754 гарады ў 115 краінах свету, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Браніраванні замежных атэляў на платформе ўзраслі ў 4,7 раза ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, а бронь авіябілетаў павялічылася ў 14 разоў. У гэтым годзе кітайскія турысты наведалі Эфіопію, Мадагаскар, Уругвай, Літву, Манака, Мальту і многія іншыя краіны.

Акрамя гэтага, быў адзначаны значны рост браніравання падарожжаў у Сінгапур, Малайзію і Тайланд, якія нядаўна ўвялі бязвізавы рэжым для кітайскіх турыстаў. Продажы авіябілетаў з Кітая ў Сінгапур падчас святочных выходных узраслі ў 29 разоў у параўнанні з мінулым годам, у Куала-Лумпур — у 20 разоў, у Бангкок — у 16 разоў.

У гэтым годзе многіх турыстаў прыцягнулі розныя маршруты — яркае сонца Хургады, помнікі Генуі, арктычныя цуды Трамсё... Падчас навагодніх канікулаў кітайскія турысты пабывалі ў тым ліку ў больш як 400 гарадах Еўропы.

Таксама быў адзначаны рост браніравання прамых рэйсаў працягласцю больш за 10 гадзін — у Мельбурн, Лондан, Стамбул, Окленд і Каір, а найбольш рэзкі рост колькасці навагодніх браніраванняў білетаў на далёкія маршруты прадэманстраваў Дубай — у 10 разоў больш, чым у 2023 годзе.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.