Вы тут

Бачыць комплексна, на перспектыву


Установы вышэйшай адукацыі павінны выбудоўваць траекторыю свайго развіцця з улікам кадравай патрэбнасці ў краіне. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава на сустрэчы з рэктарамі сталічных устаноў вышэйшай адукацыі, перадае БелТА.


Спікер нагадала, што на сустрэчы з членамі Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка абазначыў задачы, якія стаяць перад установамі вышэйшай адукацыі краіны. «Задачы гэтыя сапраўды сур’ёзныя. Тэрмін устаноўлены 1 верасня 2024 года. Нам як заканадаўцам, людзям, якія працуюць з нарматыўнымі прававымі актамі, якія потым паступаюць Прэзідэнту, неабыякава, як будзе ісці выкананне тых даручэнняў, якія дадзены Прэзідэнтам», — сказала яна.

Наталля Качанава прапанавала старшыні Рэспубліканскай савета рэктараў Вадзіму Богушу прадставіць наяўныя прапановы і напрацоўкі, каб улічваць іх у далейшай працы, у тым ліку пры разглядзе нарматыўных прававых актаў. Па словах спікера, гэта дазволіць прымаць правільныя, абсалютна абгрунтаваныя, вывераныя рашэнні.

Старшыня Савета Рэспублікі звярнула ўвагу, што яшчэ на пасяджэнні Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі ў ліпені 2023 года з яе ўдзелам ВНУ былі арыентаваны на развіццё з улікам будучых патрэбнасцей. Наталля Качанава падкрэслівала, што кіраўнікі павінны дакладна ўяўляць перспектывы кожнай установы вышэйшай адукацыі ў краіне. Паводле яе слоў, важна разумець, наколькі тыя спецыялісты і спецыяльнасці, па якіх вучацца студэнты ў ВНУ, будуць запатрабаваны праз пяць, дзесяць гадоў. І гэта трэба ўлічваць пры ўдасканаленні сістэмы адукацыі — гэта работа праводзіцца ўвесь час.

Гаворачы аб перспектывах, Наталля Качанава адзначыла: «Заўтра іншыя рэаліі, іншыя патрэбнасці рэальнага сектара эканомікі, гуманітарнай сферы. Мы павінны дакладна гэта разумець». Спікер прапанавала комплексна падумаць над тым, якім будзе развіццё ўстаноў вышэйшай адукацыі, «што сапраўды трэба, што будзе актуальна, запатрабавана». У сувязі з гэтым старшыня Савета Рэспублікі нагадала аб выязным пасяджэнні экспертна-кансультатыўнага савета пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі на базе Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, якое прайшло 15 снежня 2023 года, адзначыўшы, што гэта ўстанова была выбрана не выпадкова. На савеце абмяркоўваліся перспектывы развіцця лёгкай прамысловасці ў Беларусі — гэта галіна ў ліку перспектыўных, якія неабходна развіваць.

«Сёння нашы тавары карыстаюцца попытам у іншых краінах. Але нам патрэбны спецыялісты», — заўважыла спікер. Наталля Качанава нагадала, што Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт некалі быў адзінай ВНУ ў краіне, якая рыхтавала дызайнераў, мадэльераў, спецыялістаў для гарбарнай галіны, абутковай прамысловасці. Гэтая навучальная ўстанова і сёння мае нядрэнную навучальную базу, кваліфікаваныя кадры. Аднак колькасці рабят, якія туды паступаюць, недастаткова для забеспячэння цяперашняй патрэбнасцей эканомікі. «Нам сёння трэба нашмат больш такіх спецыялістаў», — адзначыла яна. Спікер лічыць, што ў гэтым універсітэце трэба сканцэнтраваць лепшыя кадры для навучання адпаведных спецыялістаў.

Разам з тым, заўважыла Наталля Качанава, у Віцебскім тэхналагічным універсітэце навучаецца вельмі шмат хлопчыкаў і дзяўчынак з Расіі, у тым ліку Пензы, Смаленска. Яны паступаюць туды, бо разумеюць, што ў Беларусі атрымаюць добрую спецыяльнасць, добрую адукацыю. «Мы гэта толькі вітаем. З вялікай радасцю прымаем хлопчыкаў і дзяўчынак на навучанне», — падкрэсліла яна.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».