Вы тут

МЗС КНР: Свята Вясны — гэта акно, якое дазваляе ўбачыць эканамічную актыўнасць Кітая


Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Маа Нін заявіла, што свята Вясны (Чуньцзэ, традыцыйны кітайскі Новы год па месяцовым календары) адкрыла свету акно, якое дазваляе ўбачыць эканамічную актыўнасць Кітая, перадае «Сіньхуа». 


Падчас агульнанацыянальных вакацый з нагоды гэтага свята ў краіне рэзка ўзрасла колькасць уязных і выязных падарожжаў: больш кітайскіх турыстаў адправіліся за мяжу, больш замежных падарожнікаў наведалі Кітай, адзначыла Маа Нін. Па паведамленнях СМІ, у дні свята Вясны назіраўся выбухны рост спажывання культурных і турыстычных паслуг, у прыватнасці сапраўдны бум уязных і выязных падарожжаў. «Па меры таго як Кітай уводзіць бязвізавы рэжым для больш шырокага кола сяброў, павялічваецца колькасць уязных і выязных падарожжаў: усё больш кітайскіх турыстаў выязджаюць за мяжу і ўсё больш замежных падарожнікаў наведваюць Кітай», — заўважыла Маа Нін, адказваючы на адпаведнае пытанне, дадаўшы, што агульнанацыянальныя вакацыі з нагоды свята Вясны сталі пікавым перыядам для сусветнага турызму.

Дыпламат канстатавала, што цяперашні Чуньцзэ адкрыў свету акно, якое дазваляе ўбачыць эканамічную актыўнасць Кітая, што ўмацавала чаканні і ўпэўненасць рынку і з’явілася добрай прыкметай для 2024 года. Паводле афіцыйных звестак, у дні канікулаў з нагоды свята Вясны выдаткі на ўнутраны турызм у Кітаі склалі 632,69 млрд. юаняў, што на 7,7 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019 года. Касавыя зборы кінатэатраў за названы перыяд дасягнулі 8,02 млрд. юаняў, што стала новым рэкордным паказчыкам.

«Бурны рост выязных падарожжаў прынёс выгаду ад святочнага спажывання ўсяму свету, а таксама даў яму магчымасць адчуць радасную і шчаслівую атмасферу кітайскага Новага года па месяцовым календары», — адзначыла Маа Нін. Свята Вясны прадвесціць станоўчую дынаміку росту, Кітай прадоўжыць садзейнічаць трансгранічным паездкам, высокаўзроўневай знешняй адкрытасці і стварэнню больш спрыяльных умоў для ўсіх краін, каб яны маглі скарыстацца магчымасцямі, якія адкрывае Кітай, заключыла афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.