Вы тут

Беларускія шорт-трэкісты выйгралі тры медалі ў другі дзень турніру на гульнях «Дзеці Прымор’я»


Скарбонка беларускай дэлегацыі папоўнілася чарговымі ўзнагародамі І Зімовых міжнародных спартыўных гульняў «Дзеці Прымор’я», паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу НАК Беларусі.


Праграму другога спаборніцкага дня ў прадстаўнікоў шорт-трэка ва Усурыйску завяршылі змешаныя «эстафеты дружбы» на 3000 метраў. Залатую ўзнагароду ў гэтай дысцыпліне заваяваў наш Арцём Шадзько, кампанію якому склалі расіяне Арцём Наважылаў і Аліса Гірман, а таксама Чве Су Ён з КНДР. Сярэбранай медалісткай эстафеты стала беларуска Сафія Спорыш, якая бегла разам з Сін Кым Чхоль з КНДР і хлопцамі з Расіі Палінай Кірбасавай і Уладзіславам Волкавым. Раней сёння Сафія Спорыш выйграла бронзу на індывідуальнай дыстанцыі 500 метраў.

I Зімовыя міжнародныя спартыўныя гульні «Дзеці Прымор’я» сабралі больш за тысячу спартсменаў з Прыморскага края, Далёкаўсходняй федэральнай акругі РФ, а таксама Беларусі, Кітая, КНДР і Узбекістана. Нашу каманду прадстаўляюць 28 юных атлетаў. У праграму спаборніцтваў, якія прадоўжацца па 23 лютага, увайшлі лыжныя гонкі, сноўбордынг, гарналыжны спорт, кёрлінг, фігурнае катанне, шорт-трэк, хакей і фіджытал-хакей.

Прэв’ю: НАК Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?