Вы тут

Мінскія ўнівермагі і атэлі адкрыюць сезонны гандаль на 39 пляцоўках


Прадпрыемствы ДА «Сталічны гандаль і паслугі» ў вясенне-асенні перыяд арганізуюць вынасны гандаль на 39 пляцоўках Мінска, паведамляе БелТА са спасылкай на аб’яднанне.


У сталіцы з надыходам спрыяльных умоў надвор’я адкрыюцца нестацыянарныя гандлёвыя аб’екты. Пакупнікам прапануюць шырокі асартымент прадукцыі грамадскага харчавання, уласнай вытворчасці, марожанага, сокаў, безалкагольных напояў, квасу, піва з кег і інш.

У прыватнасці, Мінскі холадакамбінат нумар 2 плануе рэалізоўваць сваю прадукцыю на 15 пляцоўках у гарадскіх парках, каля буйных магазінаў. ЦУМ і ГУМ разгорнуць пяць гандлёвых павільёнаў ці з латкоў. Каля ўнівермага «Беларусь» і гандлёвага дома «На Нямізе» прадугледжана работа фудтракаў.

Гатэлі Мінска дадуць гасцям магчымасць адпачыць на летніх тэрасах. Акрамя таго, у парку Перамогі і на набярэжнай Свіслачы ў Траецкім прадмесці адновяць дзейнасць сезонныя пункты пракату.

Усяго ў склад ДА «Сталічны гандаль і паслугі» ўваходзіць 35 арганізацый.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.