Вы тут

Кіраўнік Татарстана ўручыў Лукашэнку ордэн Дружбы


Кіраўнік Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў у час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Казані ўручыў беларускаму лідэру ордэн «Дуслык» (ордэн Дружбы), перадае БелТА.


Фота: БелТА

Ордэн «Дуслык» — другая па значнасці дзяржаўная ўзнагарода Татарстана. Ім узнагароджваюць «за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Татарстан, дружбы і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Татарстан і замежнымі дзяржавамі, іншымі суб’ектамі Расійскай Федэрацыі, за значны ўклад у развіццё эканамічных, гандлёвых, навуковых, тэхнічных, сацыяльных, культурных сувязей і прамысловага патэнцыялу, эфектыўнай інвестыцыйнай, дабрачыннай і грамадскай дзейнасці, якія садзейнічаюць росквіту Рэспублікі Татарстан».

Узнагароджанне ордэнам, як і астатнімі дзяржаўнымі ўзнагародамі Татарстана, праводзіцца ўказам кіраўніка рэспублікі па рашэнню адпаведнай камісіі па дзяржаўных узнагародах.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.