Вы тут

У Ратамцы стартаваў новы коннаспартыўны сезон


У Ратамцы стартаваў новы коннаспартыўны сезон, паведамляе БелТА.


У манежы Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі пачаўся чэмпіянат Беларусі па трохбор’і ў памяшканні. Паралельна з ім праходзіць матчавая сустрэча Беларусь — Расія, а таксама кваліфікацыйны этап Кубка Перамогі. Фінал Кубка Перамогі адбудзецца ў маі на базе MAXIMA PARK у падмаскоўным пасёлку Некрасоўскі.

У спаборніцтвах у Ратамцы ў камандных першынствах будуць удзельнічаць 4 дарослыя, 3 юніёрскія і 4 юнацкія каманды. За ўзнагароды паспрачаюцца члены нацыянальнай каманды Беларусі Аляксандр Зелянко, Марына Іванова, Аляксандр Фамінаў, Валерыя Сушынская, Вольга Камарова, Анастасія Шклянкова. А таксама спартсмены зборнай Расіі Лізавета Елісеева, Сяргей Федарын і Кацярына Набатчыкава.

Першы ў новым сезоне турнір майстроў коннага спорту завершыцца 24 лютага кросам у памяшканні.

На стыку зімы і вясны ў Ратамцы адбудзецца чэмпіянат Беларусі па пераадоленні перашкод у памяшканні, а ў Някрасаўскім з 28 лютага па 4 сакавіка пройдзе фінальны этап Кубка Еўразіі па выездцы.

Прэв’ю: Беларуская федэрацыя коннага спорту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.