Вы тут

Мінабароны: Высокі ўзровень ваеннай прысутнасці ЗША ў Еўропе сведчыць аб далейшай мілітарызацыі рэгіёна


Сведчаннем далейшай мілітарызацыі Еўропы з’яўляецца падтрыманне высокага ўзроўню ваеннай прысутнасці ЗША ў рэгіёне і канцэнтрацыя кааліцыйных войскаў (сіл) на «ўсходнім флангу» НАТА, у тым ліку ў непасрэднай блізкасці ад граніц Беларусі. Аб гэтым заявіў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка на брыфінгу для прадстаўнікоў ваенна-дыпламатычнага корпуса, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны Беларусі, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Ва ўмовах крызісу даверу і бяспекі ў еўрапейскім рэгіёне, цыркулявання вялікага аб’ёму няпоўнай, недакладнай, а часам і заведама непраўдзівай інфармацыі вельмі важна, каб звесткі аб Узброеных Сілах Беларусі і нашу ацэнку ваенна-палітычнай абстаноўкі вы атрымлівалі з першакрыніцы», — звярнуўся да прысутных Валерый Равенка.

Памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва лічыць, што адным з цэнтральных пытанняў забеспячэння ваеннай бяспекі любой дзяржавы з’яўляецца аб’ектыўная ацэнка глабальных і рэгіянальных працэсаў, якія адбываюцца, а таксама своечасовая і адэкватная рэакцыя на іх.

Валерый Равенка таксама звярнуў увагу на працэсы, якія павышаюць верагоднасць узнікнення ваенных канфліктаў каля граніц Беларусі і ўцягвання ў іх нашай дзяржавы. У прыватнасці, гэта мілітарызацыя еўрапейскага кантынента, пашырэнне кантролю з боку ЗША над палітычнымі працэсамі ў Еўропе шляхам звязвання еўрапейскіх дзяржаў членствам або рознымі формамі партнёрства з НАТА. Валерый Равенка таксама звярнуў увагу на прыпыненне ўзаемадзеяння дзяржаў — членаў НАТА з Беларуссю ў ваеннай сферы.

«Сведчаннем далейшай мілітарызацыі Еўропы з’яўляецца падтрыманне высокага ўзроўню ваеннай прысутнасці ЗША ў рэгіёне і канцэнтрацыя кааліцыйных войскаў (сіл) на „усходнім флангу“ НАТА, у тым ліку ў непасрэднай блізкасці ад граніц Беларусі, — падкрэсліў Валерый Равенка. — Для любога ваеннага спецыяліста рыторыка і дзеянні высокіх службовых асоб НАТА і дзяржаў, якія ўваходзяць у яго, азначаюць не што іншае, як актыўную падрыхтоўку Узброеных сіл, у тым ліку на нашай тэрыторыі».

Валерый Равенка дадаў, што размешчаныя ва ўсходнееўрапейскіх дзяржавах воінскія фарміраванні блока актыўна прыцягваюцца да ўдзелу ў мерапрыемствах аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. Пры гэтым захоўваецца высокая інтэнсіўнасць праводзімых вучэнняў з адначасовым ростам колькасці прыцягваемых сіл і сродкаў у тым ліку на тэрыторыі дзяржаў, якія мяжуюць з Беларуссю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.