Вы тут

У напрамку аэрапорта Мінск 21 лютага будзе абмежаваны рух транспарту


Рух усіх відаў транспарту часова абмяжуюць 21 лютага ў напрамку Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.


З 19.30 да 21.00 на 18-м км аўтадарогі М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск паблізу вёскі Жукаў Луг Мінскага раёна будзе праводзіцца следчы эксперымент для ўстанаўлення абставін па справе аб дарожна-транспартным здарэнні.

У сувязі з гэтым рух усіх відаў транспартных сродкаў на ўсіх палосах у напрамку Нацыянальнага аэрапорта Мінск будзе часова абмежаваны.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў з разуменнем паставіцца да дадзенага мерапрыемства і рэкамендуе планаваць час і маршруты паездак з улікам прадстаўленай інфармацыі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.