Вы тут

На вадасховішчы Дразды ў Мінску выратавалі з ледзянога палону лебедзяў


На вадасховішчы Дразды ў Мінску з ледзянога палону вызвалілі лебедзяў. Аб выратаванні птушак, якія трапілі ў бяду, паведамляе БелТА са спасылкай на гарадскую арганізацыю АСВОД.


Фота: Мінская гарадская арганізацыя АСВОД

Па словах начальніка выратавальнай станцыі «Дразды» Васіля Разганава, за гэты месяц адбылося два такія выпадкі. Так, учора дапамога спатрэбілася двум хворым лебедзям, аб іх ратавальнікам паведамілі мінчане.

«У аднаго ногі не дзейнічалі, у другога — пашкоджана шыя. Мы птушак перадалі людзям, якія адвезлі іх на лячэнне, — расказаў Васіль Разганаў. — Таксама два тыдні таму грамадзяне паведамілі нам, што лебедзь у раёне санаторыя „Беларусачка“, за кальцавой аўтадарогай, умерз у лёд і аслабеў, не можа рухацца. Нашы спецыялісты адправіліся на месца на спецсродку „Марс“ на паветранай падушцы, разбілі ледзяное пакрыццё. Вадалаз спусціўся ў ваду і дастаў пацярпелага, якога таксама завезлі ў бальніцу. Аказалася, у яго быў рыбалоўны кручок з грузікам у страўніку».

Начальнік выратавальнай станцыі адзначыў, што такія сітуацыі на вадасховішчы здараліся і раней. «Папярэджваем, што не трэба карміць лебедзяў — могуць загінуць. Хлеб — нездаровая ежа, выклікае атлусценне ў птушак, і тыя не могуць узляцець. Калі замярзае вада, трапляюць у лядовую пастку», — дадаў ён.

Далейшы лёс пацярпелых лебедзяў потым адсочваюць. Іх адвезлі ў прыватны прытулак пад Асіповічамі, які спецыялізуецца на дапамозе птушкам. Тут лебедзяў выходжваюць. Першага пацярпелага з вадасховішча Дразды туды даставілі яшчэ ў 2021 годзе — у яго было некалькі пераломаў шыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.