Вы тут

Беларусь пачынае пастаўляць трактарную тэхніку і камбайны ў Зімбабвэ


Беларусь у бягучым годзе пачынае пастаўляць трактарную тэхніку і камбайны ў Зімбабвэ па праграме механізацыі фермерскіх гаспадарак. Аб гэтым паведаміў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Зімбабвэ Ігар Маршалаў, перадае БелТА. 


Скрыншот відэа МЗС

Як падкрэсліў кіраўнік дыпмісіі, адносіны Беларусі і Зімбабвэ развіваюцца вельмі дынамічна. Бакі рэалізуюць трэцюю фазу механізацыі фермерскіх гаспадарак. «У бягучым годзе пачынаем пастаўляць трактарную тэхніку, камбайны», — сказаў ён.

Патэнцыял супрацоўніцтва паміж краінамі Ігар Маршалаў лічыць вельмі вялікім. «У 1980-я гады Зімбабвэ называлі жытніцай Афрыкі. Ім сапраўды патрэбна вялікая колькасць трактароў, камбайнаў. У гэтым годзе яна адна з дзвюх краін Афрыкі, якая забяспечыла сябе пшаніцай, таму ёсць куды развівацца. Мы з задавальненнем будзем аказваць дапамогу Зімбабвэ», — адзначыў ён.

Як паведамлялася, у рамках пачатай у 2020 годзе праграмы па механізацыі ў фермерскія гаспадаркі Зімбабвэ беларускі бок паставіў больш за 1,8 тыс. трактароў і каля 80 збожжаўборачных камбайнаў. Гэта тэхніка дапамагла забяспечыць харчовую бяспеку краіны. Трэцяй фазай праграмы прадугледжана пастаўка сельгастэхнікі на суму звыш $66 млн — больш за 3,7 тыс. адзінак трактарнай тэхнікі і 60 камбайнаў для мясцовых аграрыяў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.