Вы тут

Белстат расказаў пра даныя апытання да Дня роднай мовы


54,1% насельніцтва Беларусі лічаць беларускую мову роднай. Гэта вынікае з апытання Белстата да Дня роднай мовы, паведамляе БелТА.


Больш за ўсё людзей назвалі беларускую мову сваёй роднай у Брэсцкай вобласці — 77% апытаных. Больш за палову насельніцтва Мінскай і Гродзенскай абласцей лічаць таксама — 59,5 працэнта і 54,5 працэнта адпаведна. У Гомельскай вобласці роднай мовай выбралі беларускую 47 працэнтаў, у Магілёўскай — 46,1 працэнта, а ў Віцебскай — 45,3 працэнта.

Найбольшую ўдзельную вагу насельніцтва, якую лічыць беларускую мову сваёй роднай, складаюць людзі старэйшыя за 70 гадоў — 13,4%. Ва ўзроставай групе ад 30 да 34 гадоў гэта 9,6 працэнта, ад 60 да 64 гадоў — 9,4 працэнта.

З нагоды Дня роднай мовы моладзь Белстата сабрала актуальныя статыстычныя даныя ў інфаграфіку і арганізавала мерапрыемствы, на якіх неабходна суаднесці беларускія словы з рэгіёнамі Беларусі.

Прэв’ю: з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.