Вы тут

«Закончылі год са стабільным прыбыткам»


Капыльскі раён з’яўляецца адным з валаўтваральных у Мінскай вобласці. Летась ён перавыканаў пераважную большасць паказчыкаў. 

У раёне актыўна будуюцца сучасныя малочнатаварныя комплексы. А ў рамках праграмы «Адзін раён — адзін праект» летась завершана рэалізацыя аднаго з найбуйнейшых інвестпраектаў — стварэння інавацыйнай вытворчасці сухога малака на Капыльскім філіяле ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Пра вынікі мінулага года і планы на будучыню паразмаўлялі са старшынёй Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Пілішчыкам.


— Сяргей Міхайлавіч, з якімі вынікамі Капыльскі раён закончыў 2023 год?

— Па выніках работы ў 2023 годзе былі дасягнуты наступныя мэтавыя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата (у бягучых цэнах) за студзень — снежань 2023 года склала 119,5 працэнта пры гадавым плане 116,7 працэнта. Інвестыцыі ў асноўны капітал (у супастаўных цэнах) — 123,2 працэнта пры гадавым мэтавым узроўні 101 працэнт. Агульныя паступленні ў раённы бюджэт (у бягучых цэнах) — 136,7 працэнта пры гадавым заданні 109,1 працэнта.

Вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі склала 106,5 працэнта пры гадавым заданні 102,5 працэнта. Аб’ём будаўніча-мантажных работ — 112,5 працэнта (пры заданні 94 працэнты). Рознічны тавараабарот раёна — 106,3 працэнта (пры заданні 104,5 працэнта). Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг (без уліку мікра- і малых арганізацый) па Капыльскім раёне за студзень — лістапад 2023 года склала 452,2 мільёна рублёў і павялічылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2022 года на 7,1 працэнта.

Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі тавараў, работ, паслуг за студзень — лістапад мінулага года склала 8,4 працэнта, рэнтабельнасць продажаў — 6,9 працэнта. Удзельная вага рэнтабельных арганізацый раёна склала 88,4 працэнта.

Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі, (тавараў, работ, паслуг) за студзень — лістапад 2023 года склаў 30 718 тысяч рублёў. Чысты прыбытак — 29 908 тысяч рублёў.

— Якім быў мінулы год для сельскай гаспадаркі?

— Кліматычныя ўмовы былі няпростыя: позняя вясна, засушлівае лета, асабліва ў другой палове. Але раён выйшаў на даведзеныя паказчыкі. Валавы ўнутраны прадукт у нас ствараецца найперш у сельскай гаспадарцы. І ўсе сельгаспрадпрыемствы закончылі год са стабільным прыбыткам.

Вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі па выніках года склала 412,4 мільёна рублёў, або 106,5%, да ўзроўню 2022 года.

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы па стане на першага студзеня гэтага года налічвала 72 012 галоў, або 99,8%, да 2022 года, у тым ліку пагалоўе дойнага статка — 24 738 галоў, яно павялічана на 554 галавы (на 2,3%). А да 2019 года пагалоўе буйной рагатай жывёлы ўдалося павялічыць на 6703 галавы, рост склаў 10,3%, у тым ліку пагалоўе дойнага статка павялічана на 2333 галавы (рост 10,4%).

Валавая вытворчасць малака за 2023 год склала 166,6 тысячы тон, рост да 2022 года — 12,1 тысячы тон, або 107,8%. Рэалізацыя малака за год склала 150,1 тысячы тон (+11,8 тысячы тон, або 108,5%, да 2022 года). Сярэдні надой ад адной каровы — 6703 кг, прырост надою малака за год — 359 кг.

Валавая вытворчасць малака за апошнія пяць гадоў павялічылася на 67,9 тысячы тон, або 168,8%, сярэдні надой малака ад каровы — на 2271 кг, рэалізацыя малака — на 63,3 тысячы тоны, або 174,1%.

— Як сельгаспадаркі ўмацоўваюць сваю матэрыяльна-тэхнічную базу?

— За 2019–2022 гады ўведзена ў эксплуатацыю 12 новых малочнатаварных комплексаў сярэдняй магутнасцю 600 галоў дойнага статка. У 2023 годзе пабудаваны тры зернесушыльныя комплексы, сем сіласна-сянажных траншэй магутнасцю 12 тысяч тон, 12 аб’ектаў жывёлагадоўчага прызначэння.

Сельскагаспадарчыя арганізацыі летась набылі 107 адзінак сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання на суму 20,6 мільёна рублёў.

Летась будаўніцтва вялося на 9 малочнатаварных комплексах. Уведзены ў эксплуатацыю МТК у ААТ «Капыльскае» (на 800 галоў) і ў ААТ «Старыца-Агра» (на 600 галоў). Гэта сучасныя малочнатаварныя комплексы, якія дазволяць пры мінімальных затратах працоўнай сілы атрымаць максімум таварнай прадукцыі.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб вызначэнні пераліку арганізацый і інвестыцыйных праектаў па будаўніцтве (рэканструкцыі) малочнатаварных комплексаў» рэалізоўваюцца такія праекты, як будаўніцтва малочнатаварнага комплексу на 1050 галоў дойнага статка ААТ «Прагрэс-2010» каля вёскі Душава. Унітарнае прадпрыемства «ПІК Лясное» вядзе будаўніцтва МТК «Пясочнае» каля вёскі Пясочнае.

Таксама працягваецца рэалізацыя інвестыцыйнага праекта ў ААТ «Семежава» — будаўніцтва малочнатаварнага комплексу на 800 галоў з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі пры аграгарадку Жыліхава. Летась завершана рэалізацыя інвестыцыйнага праекта ў філіяле СГФ «Руднае» ААТ «Капыльскі райаграсэрвіс» — будаўніцтва кароўніка з убудаваным ДМБ пры аграгарадку Браткава.

— Якія маштабныя інвестпраекты рэалізоўваюцца ў раёне?

— За студзень — снежань 2023 года ў раёне асвоена 188,4 мільёна рублёў інвестыцый у асноўны капітал, тэмп росту ў супастаўных цэнах склаў 123,2%. Будаўніча-мантажныя работы выкананы на суму 84,1 мільёна рублёў, удзельная вага іх у агульным аб’ёме інвестыцый склала 44,6%. 

Удзельная вага набытых машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб’ёме інвестыцый — 35,4%, іншыя работы і затраты — 20%.

Цягам 2023 года на тэрыторыі раёна ў стадыі рэалізацыі знаходзілася 11 інвестыцыйных праектаў, у тым ліку тры — у рамках рэалізацыі праграмы «Адзін раён — адзін праект».

Летась рэалізаваны найбуйнейшы інвестпраект «Стварэнне інавацыйнай вытворчасці сухога малака з капілярна-сітаватай структурай» у Капыльскім філіяле ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Гэта адзіная такая вытворчасць у краіне. Прадукт запатрабаваны на розных экспартных рынках, і вялікай канкурэнцыі для яго рэалізацыі пакуль няма. Прадпрыемства можа вырабляць да 600 тон сухога малака за месяц на суму адзін мільён дзвесце тысяч долараў.

Цэх быў запушчаны ў снежні мінулага года і сёння выйшаў на свае праектныя магутнасці 20—22 тоны прадукцыі за суткі. Праект дазволіць атрымаць дабаўленую вартасць на аднаго работніка ў памеры 217,2 тысячы рублёў, выручка ад рэалізацыі прадукцыі (без уліку ПДВ) на аднаго работніка складзе 335,3 тысячы рублёў. Створана 32 працоўныя месцы.

Завяршаецца яшчэ адзін інвестыцыйны праект — будаўніцтва індычнага комплексу агракамбіната «Дзяржынскі» пры аграгарадку Пясочнае Капыльскага раёна. Гэта не толькі комплекс вытворчых пляцовак па вырошчванні індычкі, але і цэх забою і мясаперапрацоўчы комплекс са сваімі сістэмамі газазабеспячэння, водазабору, ачышчальнымі збудаваннямі і пад’ездамі да іх. Сёлета апошняя, трэцяя, чарга будзе завершана і вытворчасць запрацуе на поўную магутнасць.

Плануецца вырошчванне 6000 тон мяса індычкі ў год. У выніку рэалізацыі праекта плануецца атрыманне дабаўленай вартасці на аднаго работніка ў памеры 98,5 тысячы рублёў, выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (без уліку ПДВ) на аднаго работніка — 101,4 тысячы рублёў. Акрамя таго, гэта дазволіць стварыць да 450 працоўных месцаў.

Капыльскі доследны лясгас рэалізоўвае інвестпраект «Стварэнне вытворчасці па выпуску піламатэрыялаў абразных». Гэта так званая лінія зрошчвання, таксама экспартаарыентаваная вытворчасць, якой зацікавіліся партнёры з Узбекістана, Азербайджана, Турцыі. Гатовая прадукцыя будзе пастаўляцца на гэтыя рынкі. Будзе створана 22 працоўныя месцы. Вытворчасць будзе працаваць у дзве змены. У выніку рэалізацыі праекта плануецца атрыманне 26 тысяч рублёў выручкі ад рэалізацыі прадукцыі (без уліку ПДВ) на аднаго работніка, запланаваная сярэднямесячная заработная плата — 1885 рублёў.

Гэта прадпрыемства здолела перабудаваць свае лагістычныя ланцужкі ва ўмовах санкцыйнага ціску і захавала вытворчасць, рабочыя месцы, зарплату.

— Як у цэлым летась спрацавала прамысловасць?

Летась выраблена прамысловай прадукцыі на суму 24 606 тысяч рублёў, што склала 118,7% да аналагічнага перыяду мінулага года. Каля 70% у агульным аб’ёме прамысловай вытворчасці прыпадае на прадукцыю ўнітарнага прадпрыемства «Капыльскі кааппрам». Па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым і распарадчым органам (КУП «Капыльская ЖКГ»), тэмп росту склаў 109%, па прадпрыемствах рэспубліканскай формы ўласнасці (унітарнае прадпрыемства «Капыльскі кааппрам») — 124,3%.

— Як у раёне вырашаецца жыллёвае пытанне?

— Заданне па жыллёвым будаўніцтве за кошт усіх крыніц фінансавання летась выканана на 103,3% (8107 кв. метраў пры гадавым заданні 7850 кв. метраў). Ідзе засяленне 18-кватэрнага дома ў Капылі — для чаргавікоў, шматдзетных сем’яў, маладых спецыялістаў, бо ён будаваўся з долевым удзелам асобных прадпрыемстваў.

На сяле жыллё будуецца кропкава. За 2023 год у сельскіх населеных пунктах уведзена 4754 кв. метры індывідуальнага жылля. Завершана будаўніцтва трох аднакватэрных жылых дамоў у аграгарадку Старыца. У аграгарадку Пясочнае вядзецца рэканструкцыя будынка дзіцячага садка пад 8-кватэрны жылы дом. Увогуле, апошнім часам больш увагі ўдзяляецца рэканструкцыі жылля ў сельскай мясцовасці.

У цэлым жа ў раёне пераважае індывідуальнае будаўніцтва. Для тых, хто мае патрэбу, праблем з выдзяленнем участка няма — яго можна атрымаць на працягу месяца.

— Летась на рэспубліканскім узроўні вялікая ўвага надавалася стану медыцынскіх устаноў, асабліва ў сельскай мясцовасці…

— У 2023 годзе ў Капыльскай ЦРБ быў закончаны рамонт дзіцячага аддзялення, праведзены капітальны рамонт аддзялення рэнтгенаскапіі, цяпер ідзе мантаж сучаснага рэнтгенаўскага абсталявання, якое дазволіць выконваць дыягностыку на іншым узроўні.

Летась была праведзена вялікая работа па рамонце ФАПаў у раёне, каля 270 тысяч рублёў было выдаткавана на гэтыя мэты, і яны былі прыведзены ў належны стан.

Алена КРАВЕЦ

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА і Алены ДАЎЖАНОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.