Вы тут

Моладзь Магілёва аб выбарах: Гэта час, калі мы вызначаем лідараў


Студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій у Магілёве 21 лютага сталі ўдзельнікамі «Заліковай размовы», перадае БелТА.


Фота: БелТА

Як адзначылі арганізатары, у перыяд электаральнай кампаніі такія сустрэчы для моладзі асабліва важныя, бо многія з іх упершыню прымуць удзел у выбарах. Ад меркавання і ўсвядомленай і актыўнай грамадзянскай пазіцыі маладых людзей будзе залежаць будучыня нашай краіны.

Сярод удзельнікаў сустрэчы — студэнтка 3-га курса інжынерна-эканамічнага факультэта Марыя Салаўёва. Дзяўчына адзначыла, што ў такой важнай справе, як выбары дэпутатаў усіх узроўняў, важны голас кожнага. «Тут няма выключэнняў. Моладзь ідзе на выбарчыя ўчасткі, аддае голас за дастойнага кандыдата і гэтым праяўляе сваю адказную грамадзянскую пазіцыю, — сказала яна. — Я ўжо скарысталася магчымасцю прагаласаваць датэрмінова. Тым больш участак размешчаны ў інтэрнаце. Я першы раз удзельнічаю ў такой важнай для краіны падзее. Канешне, адчуваю гонар за тое, што і мой выбар, мой уклад таксама будзе ўплываць на будучае развіццё ўсёй нашай краіны».

Яшчэ адным удзельнікам дыялогавай пляцоўкі стаў трэцякурснік Цімафей Селязневіч. «Выбары — важны этап у жыцці дзяржавы, дзе голас кожнага грамадзяніна мае значэнне і вагу. Яны даюць магчымасць людзям выказаць сваю волю, вызначыць далейшыя шляхі развіцця дзяржавы і грамадства, — падкрэсліў ён. — Электаральная кампанія — гэта час, калі мы выбіраем лідэраў, якія будуць у далейшым прадстаўляць нашы інтарэсы. На мой погляд, выбары — гэта наша магчымасць для далейшага прагрэсу. Ніхто не павінен застацца ў баку ад гэтай важнай падзеі.Тым больш у нашай краіне створаны ўсе ўмовы, каб кожны выбаршчык мог прагаласаваць у зручную для сябе час».

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.