Вы тут

Карпенка: Заявы БДІПЧ АБСЕ па выбарах у Беларусі галаслоўныя


Заявы БДІПЧ АБСЕ па выбарах у Беларусі галаслоўныя, заявіў журналістам старшыня ЦВК Беларусі Ігар Карпенка, каментуючы новы крытычны даклад БДІПЧ АБСЕ, перадае БелТА.


Фота БелТА

«БДІПЧ АБСЕ з такім дакладамі ўжо выступіла задоўга да правядзення выбараў. Яшчэ ў маі мінулага года яны ўжо выставілі даклад “Аб сур’ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню ў Беларусі пасля 2020 года”, дзе цалкам у негатыўных танах ідуць выказванні аб нашай палітычнай рэформе, — адзначыў Ігар Карпенка. — Напэўна, БДІПЧ АБСЕ трэба ў першую чаргу паглядзець на сваю структуру, на тое, як гэтая структура працуе, як прымяняюцца падвойныя стандарты, як ідзе ўмяшанне ва ўнутраныя справы падчас такіх электаральных кампаній, якія мы праводзім».

«Усе гэтыя заявы (БДІПЧ АБСЕ. — Заўвага БелТА), на мой погляд, галаслоўныя», — падкрэсліў кіраўнік ЦВК. Ён дадаў, што БДІПЧ АБСЕ, як, у прынцыпе, і сама арганізацыя, знаходзіцца ў глыбокім крызісе.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.