Вы тут

Успышкі наймацнейшага класа X адбыліся на Сонцы


Сёння, 22 лютага, на Сонцы адбыліся дзве ўспышкі самага высокага класа — X. Працягласць адной з іх склала 22 хвіліны. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Фота pexels.com

Як паведамляе Геліягеафізічная служба Інстытута прыкладной геафізікі Расіі, 22 лютага ў 02:07 па мінскім часе была зафіксавана ўспышка X1.8. Удакладняецца, што яе працягласць склала 22 хвіліны. Таксама ў 9:32 спецыялісты зарэгістравалі другую ўспышку — X1.7. Яна суправаджалася парушэннем КХ-радыёсувязі.

Успышкі на Сонцы дзеляцца на 5 класаў у залежнасці ад магутнасці рэнтгенаўскага выпраменьвання: A, B, C, M і X. Яны звычайна суправаджаюцца выкідамі сонечнай плазмы. Яе аблокі, дасягаючы Зямлі, могуць стаць прычынай магнітных бур.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.