Вы тут

У ЦВК распавялі пра акрэдытаваных у якасці назіральнікаў незалежных экспертаў з замежных краін


Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі акрэдытавала 294 міжнародныя назіральнікі, паведамляе БелТА са спасылкай на Цэнтрвыбаркам.


Фота БелТА

Адзначаецца, што Місію назіральнікаў ад СНД прадстаўляюць 238 чалавек, у тым ліку 44 накіраваны Міжпарламенцкай асамблеяй дзяржаў-удзельніц СНД, 12 — Парламенцкай асамблеяй АДКБ, 25 — Парламенцкім сходам Саюза Беларусі і Расіі, 4 — Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы.

Таксама 11 назіральнікаў акрэдытаваны ад цэнтральных выбарчых органаў Азербайджана, Арменіі, Расіі, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Казахстана, 22 — ад Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

23 прадстаўнікі замежных краін акрэдытаваны ў якасці міжнародных назіральнікаў. Гэта палітыкі, дэпутаты, грамадскія дзеячы з Балгарыі, Германіі, Іспаніі, Італіі, Літвы, Лівана, Польшчы, Сербіі, Францыі, Швецыі, Швейцарыі, Ірана. Як адзначылі ў ЦВК, яны выступаюць выключна як незалежныя эксперты.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.