Вы тут

Адна з кіруючых партый Венгрыі вылучыла на пасаду прэзідэнта краіны старшыню Канстытуцыйнага суда


Адна з кіруючых партый Венгрыі вылучыла кандыдатуру цяперашняга старшыні Канстытуцыйнага суда Тамаша Шуёка на пасаду прэзідэнта рэспублікі замест Каталін Новак, якая сыходзіць у адстаўку. Пра гэта заявіў лідар парламенцкай фракцыі «ФІДЭС-Венгерскі грамадзянскі саюз» Матэ Кочыш, паведамляе ТАСС.


Фота БелТА

«Мы лічым, што яго кандыдатура з’яўляецца найбольш прыдатнай для гэтай пасады», — сказаў Кочыш на прэс-канферэнцыі.

Раней Каталін Новак абвясціла аб сваёй адстаўцы на фоне скандалу з памілаваннем былога намесніка дырэктара дзіцячага дома, які дапамагаў хаваць свайму начальніку-педафілу злачынствы супраць палавой недатыкальнасці непаўналетніх. Кіраўнік дзяржавы прызнала, што дапусціла сур’ёзную памылку.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.