Вы тут

МЗС Беларусі папярэдзіла аб жорсткай рэакцыі на недружалюбныя дзеянні Вільнюса па закрыцці пунктаў пропуску


Рашэнне літоўскіх уладаў аб закрыцці з 1 сакавіка 2024 года яшчэ двух пунктаў пропуску «Катлоўка — Лаварышкі» і «Прывалка — Райгардас» і абмежаванні пасажырскіх зносін з’яўляецца выключна палітычна матываваным крокам, у тым ліку ў рамках набіраючых абароты электаральных кампаній. Пра гэта гаворыцца ў каментарыі прэс-службы МЗС Беларусі ў сувязі з планамі Літвы па закрыцці двух пагранічных пунктаў пропуску, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

«Пад капірку паўтараюцца дзеянні Польшчы і Латвіі, прынятыя летась у кантэксце выбараў у гэтых краінах. Мэта такіх маніпуляцый адна — штучна стварыць вобраз ворага з суседняй Беларусі, прыкрываючы ўласныя пралікі ў эканоміцы, знішчэнне транспартнай галіны, бяздумную гонку ўзбраенняў, гвалт над мігрантамі на граніцы. Вельмі нязручным для літоўскіх уладаў застаецца і павялічваецца паток уласных грамадзян, якія наведваюць Беларусь па бязвізавым рэжыме і якія распавядаюць праўду аб нашай краіне», — адзначылі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

У МЗС таксама падкрэслілі, што абгрунтаванне такога рашэння літоўскім урадам «выклікае ўжо нават не абурэнне, а хутчэй, проста ўсмешку». «Такія прычыны, як небяспека пранікнення мігрантаў і агентаў КДБ у беларускіх аўтобусах, праблемы з чэргамі, якія вырашаюцца шляхам закрыцця пагранпераходаў, аргументы аб тым, што “суседзі ж таксама так робяць”, проста не патрабуюць каментарыяў. Усё гэта, дарэчы, адбываецца на агульнай граніцы ЕС пры маўклівай згодзе Бруселя і іншых краін-членаў Еўрапейскага Саюза», — дадалі ў ведамстве.

«Беларусь будзе вымушана жорстка адрэагаваць на гэтыя вельмі недружалюбныя дзеянні Вільнюса з улікам інтарэсаў сваіх грамадзян і, наколькі гэта магчыма, жыхароў суседніх краін. Зноў заклікаем літоўскі бок адмовіцца ад практыкі дэзінфармацыі ўласнага насельніцтва, парушэння правоў на свабоду перамяшчэння і гандлю ва ўгоду сваім палітычным амбіцыям», — рэзюмавалі ў МЗС.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.