Вы тут

Карпенка: Інфармацыйны цэнтр ЦВК гатовы да адкрыцця


Інфармацыйны цэнтр ЦВК гатовы да адкрыцця, заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка падчас сустрэчы з генеральным сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, кіраўніком Місіі назіральнікаў ад СНД, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Інфармацыйны цэнтр гатовы да адкрыцця. 24 лютага мы яго адкрыем, адбудзецца прэс-канферэнцыя старшыні ЦВК для міжнародных назіральнікаў і журналістаў. 25 лютага гэты цэнтр будзе працаваць у рэжыме нон-стоп. У 10.00 будзе першы выхад прадстаўніка ЦВК з папярэднімі дадзенымі па колькасці грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні», — распавёў Ігар Карпенка.

«Прыкладна каля 2.00 26 лютага мы абвесцім папярэднія вынікі, і на 14.00 26 лютага мы запланавалі выніковую прэс-канферэнцыю па папярэдніх выніках выбараў у Адзіны дзень галасавання. Следам за намі плануецца прэс-канферэнцыя місіі назіральнікаў ад СНД», — дадаў кіраўнік ЦВК.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.