Вы тут

Хрэнін: Беларускі народ на генетычным узроўні набыў непрыманне любой узброенай агрэсіі


Прайшоўшы праз горан сусветных войнаў і выстаяўшы ў іх, беларускі народ на генетычным узроўні набыў непрыманне любой узброенай агрэсіі. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Сёння, напярэдадні 23 лютага, мы ўспамінаем гераічныя традыцыі беларускага народа, народа-пераможцы, традыцыі нашай арміі. Мы ведаем, што такія традыцыі і перамогі — гэта не толькі падзеі ваеннай гісторыі. Гэта і магутны фактар забеспячэння міру і бяспекі ў сучасных умовах, бо менавіта яны забяспечылі ўздым духоўнай сілы народа і загартавалі яго характар», — сказаў Віктар Хрэнін.

На нашай планеце, адзначыў міністр абароны, мабыць няма ніводнага народа, на долю якога выпалі такія цяжкія выпрабаванні, якія давялося вытрымаць беларусам. «Прайшоўшы праз горан сусветных войнаў і выстаяўшы ў іх, беларускі народ на генетычным узроўні набыў непрыманне любой узброенай агрэсіі. Уся наша шматвяковая гісторыя, якая дала выдатныя прыклады служэння дабру і справядлівасці, умацавала ў нашай свядомасці, у ментальнасці народа думку, што абарона Айчыны з’яўляецца вышэйшай доблесцю», — падкрэсліў ён.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.