Вы тут

Сёлета будзе адрэстаўраваны знакавы ўчастак Вялікай Кітайскай сцяны


Спецыялісты па захаванні Вялікай Кітайскай сцяны сёлета пачнуць рэалізацыю праекта частковай рэканструкцыі ўчастка Бадалін у прыгарадзе Пекіна, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Работы ў рамках праекта, заснаванага на навуковых даследаваннях, пачнуцца вясной на секцыі сцяны даўжынёй больш за 700 метраў. Па словах Юй Хайкуаня, намесніка кіраўніка дэпартамента па ахове культурнай спадчыны раёна Яньцын на поўначы Пекіна, рэстаўрацыю плануецца завяршыць сёлета да трэцяга квартала, калі ўчастак Бадалін будзе поўнасцю ўз’яднаны і агульная яго працягласць перавысіць 20 кіламетраў.

Маляўнічы Бадалін, які з’яўляецца адным з самых папулярных участкаў Вялікай Кітайскай сцяны, упершыню быў адкрыты для наведванняў у 1958 годзе. З таго часу яго наведала больш за 200 мільёнаў турыстаў з Кітая і замежных краін. Агульная працягласць Вялікай Кітайскай сцяны складае больш за 20 тысяч кіламетраў. Яна складаецца з мноства ўзаемазвязаных участкаў і ахоплівае 15 рэгіёнаў правінцыйнага ўзроўню, у тым ліку горад Пекін, правінцыю Хэбэй і аўтаномны раён Унутраная Манголія на поўначы, правінцыю Ганьсу і Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён на паўночным захадзе.

У пекінскім раёне Яньцын размешчаны важныя ўчасткі Вялікай Кітайскай сцяны агульнай працягласцю 179,2 кіламетра, пабудаваныя з цэглы, каменя і грунтавых матэрыялаў, пры гэтым самымі ўражальнымі з’яўляюцца секцыі з цэглы і каменя.

Праведзеныя даследаванні і досвед, атрыманы падчас рэстаўрацыі, сур’ёзна дапамогуць у будучых работах па ахове і аднаўленні Вялікай Кітайскай сцяны, адзначыў Юй Хайкуань.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.