Вы тут

У кінатэатрах Мінска 24 і 25 лютага пройдзе патрыятычная кінаакцыя «Я люблю Беларусь»


У сетцы кінатэатраў УП «Кінавідэапракат» Мінгарвыканкама 24-25 лютага пройдзе патрыятычная кінаакцыя «Я люблю Беларусь!», паведамілі БелТА на прадпрыемстве.


Акцыя ўключана ў праграму культурных мерапрыемстваў да Адзінага дня галасавання. Гледачам пакажуць фільмы «Беларусь. Адзінствы» (дакументальнае кіно) і «Белыя Росы» (адрэстаўраваная версія).

Так, 24 лютага сеанс адбудзецца ў кінатэатры «Піянер» у 14:20, 25 лютага — у кінатэатрах «Аўрора» (12:30), «Беларусь» (13:00), «Салют» (13:00), «Кіеў (13:50). Уваход бясплатны.

«Беларусь. Адзінствы» — фільм-прэзентацыя дасягненняў нацыянальнай культуры: Мірскага і Нясвіжскага замкаў, тэатраў, музея Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага мастацкага музея, Нацыянальнай бібліятэкі, кіналетапіс народнага побыту беларусаў, аўтэнтычных абрадаў і сучасных культурных мерапрыемстваў.

Кінакарціна «Белыя Росы» — усім вядомая гісторыя ветэрана працы і трох войн, жыхара вёскі Белыя Росы Фёдара Ходаса і трох яго сыноў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?