Вы тут

Беларускія лёгкаатлеты заваявалі тры залатыя медалі ў першы дзень чэмпіянату Расіі ў залах


У Маскве ўчора стартаваў чэмпіянат Расіі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, удзел у якім бяруць 23 беларускія спартсмены, паведамляе БелТА.


Першы дзень спаборніцтваў прынёс нашай дэлегацыі чатыры медалі — тры залатыя і адзін бронзавы. У бегу на 60 метраў з бар’ерамі ў жанчын перамогу атрымала Эльвіра Грабарэнка. Беларуска размяняла 8-секундны рубеж, паказаўшы лепшы асабісты вынік сезона — 7,97 сек. Яшчэ адна наша спартсменка Руслана Раманоўская стала ў гэтым відзе чацвёртай. На аналагічнай дыстанцыі сярод мужчын наймацнейшым аказаўся Віталь Парахонька, які спыніў секундамер на адзнацы ў 7,62 сек.

У сектары для трайнога скачка лепшым стаў Максім Несцярэнка, які ў заключнай спробе паляцеў на 16 метраў 87 сантыметраў. Акрамя таго, у фінале на «гладкай» 60-метроўцы наша Яніна Луцэнка стала бронзавай медалісткай, фінішаваўшы з часам 7,34 сек. У гэтым жа відзе праграмы ў мужчын шостую пазіцыю заняў Максім Грабарэнка.

У дзясятку найлепшых у першы дзень чэмпіянату Расіі таксама трапілі нашы Дзмітрый Іваненка (3000 метраў, 5-е месца) і Таццяна Шабанава (3000 метраў, 7-е месца). У суботнія фіналы з беларусаў кваліфікаваліся Віялета Скварцова (скачкі ў даўжыню), Мікіта Данілаў (скачкі ў вышыню), а таксама Алег Тамашэвіч і Яўген Брыгі (штурханне ядра). Турнір у Маскве завершыцца ў нядзелю.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.