Вы тут

Кухараў: Трэба выбраць дэпутатаў, якія будуць працаваць на ўмацаванне краіны


Трэба выбраць дэпутатаў, якія будуць працаваць на ўмацаванне краіны. Аб гэтым заявіў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас датэрміновага галасавання на выбарчым участку ў Ленінскім раёне сталіцы, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Удзел у выбарах — наш грамадзянскі абавязак. Няправільна разлічваць, што за нас усё вырашаць і зробяць, быць назіральнікам», — сказаў Уладзімір Кухараў. Ён звярнуў увагу, што ад людзей, якія ўвойдуць у дэпутацкі корпус, шмат што залежыць. Таму важна, каб дэпутатамі сталі сапраўдныя прафесіяналы, патрыёты.

«Трэба прыйсці і прагаласаваць, выбраць парламент, мясцовыя саветы, якія будуць працаваць на тое, каб наша краіна стала больш моцнай, была незалежнай і квітнеючай дзяржавай. Гэта мэта, якая павінна ўсіх аб’ядноўваць», — дадаў старшыня Мінгарвыканкама.

Па дадзеных ЦВК, усяго ў Мінску за чатыры дні ў датэрміновым галасаванні прынялі ўдзел 26,04% выбаршчыкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.