Вы тут

Кіраўнік СААЗ: Свет не гатовы да наступнай пандэміі


Кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Адханам Гебрэесус заявіў, што ўрокі COVID-19 могуць быць забытыя, бо чалавецтва засяроджана на іншых крызісах, а да новай пандэміі не гатова. Аб гэтым піша Sputnik.


Ён адзначыў, што чалавецтву давядзецца дорага заплаціць наступным разам, калі яно не засвоіць урокі COVID-19.

«Балючыя ўрокі, якія мы атрымалі, рызыкуюць быць забытымі, паколькі ўвага пераключаецца на многія іншыя крызісы, з якімі сутыкаецца наш свет», — сказаў Гебрэесус у сваім выступленні падчас Сусветнага ўрадавага саміту ў Дубаі. Яго трансляцыя вялася ў сацсетцы X.

Па словах кіраўніка СААЗ, чарговая пандэмія можа ўзнікнуць з-за новага патагена, каранавіруса або віруса грыпу. Ён звярнуў увагу, што таму свет павінен засвоіць урокі COVID-19. «Пры цяперашнім становішчы спраў свет не гатовы да наступнай хваробы X і наступнай пандэміі», — удакладніў Гебрэесус.

Прэв’ю:  pexels.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.