Вы тут

Першая гаспадарка ў Брэсцкай вобласці пачала выбарачна сяўбу аўса


Першая гаспадарка ў Брэсцкай вобласці пачала выбарачна сяўбу аўса. Аб гэтым распавёў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Шчупленкаў, паведамляе БелТА.


«ААТ „Чырвоны партызан“ у Маларыцкім раёне пачало выбарачна сяўбу аўса. Маларыцкі раён знаходзіцца на поўдні вобласці, землі там лёгкія, пясчаныя. Таму для ўтрымання вільгаці і з надыходам аптымальных умоў пачалі сяўбу выбарачна», — расказаў Анатоль Шчупленкаў. Ён падкрэсліў, што сяўба вядзецца на асобных плошчах.

У Брэсцкай вобласці ўжо ўсе раёны выбарачна пачалі займацца вясновымі палявымі работамі. Гаспадаркі ўносяць на палі арганічныя ўгнаенні, мінеральныя ўгнаенні — на лугапашавыя ўгоддзі. Таксама тэхніка выйшла для ворыва, якое вядзецца пры спрыяльных умовах надвор’я.

«Правядзенне гэтых работ пры надыходзе аптымальных умоў дасць магчымасць забяспечыць сяўбу сельскагаспадарчых культур у аптымальныя тэрміны», — дадаў старшыня аблсельгасхарча.

Маніторынг паказвае здавальняючы стан азімых, масавай гібелі не назіраецца. Сяўбу яравых культур у Брэсцкай вобласці плануюць правесці на плошчы 408 тыс. га.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.