Вы тут

Міністэрства аховы здароўя Беларусі і Зімбабвэ вызначылі шляхі супрацоўніцтва ў медыцыне


Дэлегацыя Міністэрства аховы здароўя прыняла ўдзел у першым пасяджэнні сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве Беларусі і Зімбабвэ, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Фота: Міністэрства аховы здароўя

Узначаліў дэлегацыю намеснік міністра Барыс Андрасюк. У склад экспертаў увайшлі гендырэктар кіруючай кампаніі холдынгу «Белфармпрам» Алег Сахно, намеснік дырэктара УП «Цэнтр экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя» Марына Злотнікава і інш.

У Харарэ праведзены перагаворы па шырокім спектры пытанняў эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў медыцыне і фармацэўтыцы.

«У час сустрэчы ў Міністэрстве аховы здароўя і абароны дзяцей Зімбабвэ з кіраўніком ведамства доктарам Дугласам Мамбешора прапрацавана і ўзгоднена канчатковая рэдакцыя мемарандума аб узаемадзеянні паміж міністэрствамі аховы здароўя абодвух бакоў. Эксперты таксама разгледзелі пытанне падпісання мемарандума аб узаемаразуменнях паміж упаўнаважанымі ў пытаннях рэгістрацыі органамі Беларусі і Зімбабвэ — Цэнтрам экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя і Агенцтвам па кантролі лекавых сродкаў Зімбабвэ. Такі дакумент дасць магчымасць для пашырэння доступу на рынак Зімбабвэ лекпрэпаратаў. Абмеркаваны ўзаемавыгадныя шляхі развіцця супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя і фармацэўтыкі», — расказаў Барыс Андрасюк.

Міністру аховы здароўя Зімбабвэ ўручаны каталог вырабаў медыцынскага прызначэння і спіс лекпрэпаратаў, якія вырабляюцца ў Беларусі, паколькі ён выказаў глыбокую зацікаўленасць у закупках такой прадукцыі.

Вынікам правядзення бізнес-форуму «Пашыраючы гарызонты: дынамічныя рашэнні эканамічнага развіцця» стала падпісанне мемарандума паміж кіруючай кампаніяй холдынгу «Белфармпрам» і зімбабвійскай кампаніяй Graniteside Chemicals (PVT) Ltd. Дакумент прадугледжвае развіццё супрацоўніцтва ў частцы рэгістрацыі і паставак беларускіх лекавых прэпаратаў на зімбабвійскі рынак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.