Вы тут

Іван Кубракоў наведаў атрад спецыяльнага прызначэння «Граніт»


Сярод яго асноўных задач — барацьба з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі і дыверсійна-разведвальнымі групамі, сілавая падтрымка аператыўнікаў пры затрыманні небяспечных злачынцаў, узмацненне аховы Дзяржаўнай граніцы.


У пачатку мерапрыемства байцы прадэманстравалі майстэрства і зладжанасць пры адпрацоўцы дзеянняў у розных сітуацыях. Потым кіраўнік міліцэйскага ведамства азнаёміўся з тэхнікай і ўзбраеннем новага фарміравання, экіпіроўкай ваеннаслужачых.

Звяртаючыся да прысутных, Іван Кубракоў адзначыў, што створаныя ў розных рэгіёнах рэспублікі атрады спецыяльнага прызначэння пацвердзілі ўжо сваю эфектыўнасць. Напрыклад, нядаўна дзякуючы «Рысі» быў абясшкоджаны дыверсант у Лельчыцкім раёне.

У адным страі з вайскоўцамі знаходзяцца выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў. Гэта, па меркаванні міністра, глыбока сімвалічна і як нельга лепш дэманструе непарыўную сувязь пакаленняў сапраўдных патрыётаў.

У рамках мерапрыемства кіраўнік МУС уручыў пагоны вайскоўцам унутраных войскаў. Чарговыя воінскія званні ім прысвоены датэрмінова. Адзін з байцоў, якія вызначыліся, удастоены халоднай зброі — корціка. Таксама адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Юны снайпер» на прызы міністра ўнутраных спраў. Некаторыя хлопцы паказалі ў спаборніцтвах 100-бальны вынік.

Размаўляючы з журналістамі па выніках наведвання атрада спецыяльнага прызначэння «Граніт», Іван Кубракоў адзначыў, што прыехаў у вайсковую часць 5448, каб, у першую чаргу, павіншаваць вайскоўцаў з Днём абаронцаў Айчыны і ўручыць заслужаныя ўзнагароды. «Стварэнне на гэтай базе спецпадраздзялення „Граніт“ было неабходна, — падкрэсліў ён. — Яно ўжо поўнасцю ўкамплектавана, аснашчана спецыяльнай тэхнікай, узбраеннем і гатова да выканання пастаўленых задач».

Напрыканцы кіраўнік ведамства пажадаў удзельнікам сустрэчы моцнага здароўя, удачы, дабрабыту, а таксама падзякаваў бацькам хлопцаў з ваенна-патрыятычных клубаў за іх выхаванне.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Сяргей Блоцкі: Наша задача — навучыць спартсмена думаць

Як у Мазыры асвойваюць навуку перамагаць.

Эканоміка

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Якія задачы стаяць перад машынабудаўнікамі сёлета?

Змяняецца вектар у знешнім гандлі.