Вы тут

Беларускі баец Кавалёў у складзе каманды GOR Union стаў другім на Гульнях Будучыні


У Казані завяршыліся спаборніцтвы па фіджытал-адзінаборствах у рамках міжнароднага мультыспартыўнага форуму «Гульні Будучыні», паведамляе БелТА.


У турніры па фіджытал-адзінаборствах прынялі ўдзел восем каманд, складзеных з чатырох спартсменаў розных вагавых катэгорый: жаночай да 56,7 кг, а таксама мужчынскіх да 65,8 кг, 70,3 кг і 77,1 кг. Кожны бой складаўся з двух этапаў: лічбавага (на гульнявой прыстаўцы) і фізічнага (у рэальным актагоне). На турнір заявіліся двое беларускіх байцоў: Аляксандр Кавалёў і Антаніна Манько. Кавалёў выступаў у інтэрнацыянальнай камандзе GOR Union, куды таксама ўвайшлі расіяне Мікіта Саланін і Ірына Чарнышова, а таксама бразілец Лукас Насіменту.

Кожны спартсмен правёў усяго па адным паядынку супраць прадстаўніка іншай каманды. Аляксандру Кавалёву ў сапернікі дастаўся Хаял Джаніеў з іншага міжнацыянальнага калектыву RCC Team. У віртуальнай рэальнасці беларус быў мацнейшы з лікам 5:0, а з рэальнага бою сапернік зняўся з-за траўмы. У выніку Кавалёў атрымаў 6 ачкоў за датэрміновую перамогу, партнёры Аляксандра па камандзе дадалі ў агульную скарбонку яшчэ 19 балаў. Агульны вынік GOR Union склаў 30 ачкоў і прынёс байцам другое месца ў агульным заліку — на два пункты больш набралі спартсмены расійскай каманды Kuznya, якія і сталі ўладальнікамі трафея Гульняў Будучыні.

Антаніна Манько ўвайшла ў склад яшчэ аднаго калектыву з Расіі МK Team. Свой адзіны бой беларуска правяла супраць Ліз Трэйсі з амерыканскай Smash Academy. У спартыўным сімулятары наша спартсменка атрымала перавагу (5:4), але ў актагоне пацярпела паражэнне з лікам 0:5. У суме члены каманды MK Team зарабілі 26 ачкоў і размясціліся ў выніковым пратаколе пятымі. Тройку лепшых замкнулі байцы MMA Fighters з Арменіі, якія на адзін бал апярэдзілі Arabian Warriors з Бахрэйна.

Раней чэмпіёнамі Гульняў Будучыні ў віртуальнай велагонцы сталі прадстаўнікі велаклуба «Мінск» Ганна Церах, Таісія Насковіч, Яўген Собаль і Міхаіл Шаметаў. Акрамя таго, у турніры па фіджытал-хакеі беларусы Дзмітрый Мікалаеня і Арцём Несцераў у складзе каманды COSMOS X17 занялі другое месца, а Насэр Субхі, які выступаў за AK BARS, — трэцяе. Таксама нашы атлеты і кіберспартсмены прадстаўлены ў фіджытал-баскетболе, бітвах робатаў, «Свеце танкаў» і Dota 2. Усяго Гульні Будучыні ў Казані сабралі больш за 2000 удзельнікаў са 107 краін, міжнародны турнір на стыку фізічнага і лічбавага спорту працягнецца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.