Вы тут

Фрагменты старажытнага ландшафту знайшлі пад пластом лёду ў Антарктыдзе


Фрагменты старажытнага рачнога ландшафту узростам больш за 34 мільёны гадоў выявілі пад ледзяным покрывам Усходняй Антарктыды. Адкрыццё зрабілі навукоўцы Дарэмскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі, паведамляе «МИР 24».


Даследчыкі назвалі ўнікальны рэльеф «прывідным». Ён уяўляе сабой сетку горных хрыбтоў і рачных далін, утоеных пад двухкіламетровым покрывам лёду. Меркавана, ландшафт быў сфарміраваны ў часы, калі Антарктыда ўваходзіла ў маналітны суперкантынент Гандвана. Пазней, калі Гандвана распалася, Антарктыда падзялілася на тры часткі, паміж якімі пралеглі глыбокія ўпадзіны.

На наступным этапе наступіла магутнае астуджэнне клімату, з прычыны чаго на вяршынях гор з’явіліся снежныя шапкі, а адталыя воды праклалі рэчышчы рэк, якія сцякаюць да акіяна. Менавіта іх і ўдалося знайсці пад пластом лёду.

Каб вызначыць дакладны ўзрост ландшафту, спецыялісты плануюць правесці аналіз асадкавых парод і камянёў. Эксперты лічаць, што гэта дапаможа зразумець старажытныя геалагічныя і кліматычныя працэсы, якія адбываліся ў Антарктыдзе.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.