Вы тут

У Кітаі павялічаць фінансавую падтрымку глыбінкі


Банк сельскагаспадарчага развіцця Кітая (БСРК) апублікаваў кіраўніцтва па ўзмацненні крэдытнай падтрымкі праграмы «Адна тысяча і дзесяць тысяч вёсак» у рамках намаганняў па садзейнічанні ўздыму сельскіх раёнаў, перадае «Сіньхуа».


Праграма «Адна тысяча і дзесяць тысяч вёсак» была запушчана ў 2003 годзе ў правінцыі Чжэцзян і накіравана на правядзенне ўсебаковага ўпарадкавання 10 тысяч вёсак і ператварэнне адной тысячы з іх ва ўзорнапаказальныя ў галіне ажыццяўлення ўсеагульнай сярэдняй заможнасці. Гэтая праграма зараз ажыццяўляецца па ўсёй краіне.

БСРК заявіў, што ён будзе арыентаваны на фінансавыя патрэбнасці ў ключавых галінах праграмы, засяроджанай на паляпшэнні жыллёвых умоў і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі і сельскіх раёнаў. Банк таксама вывучае эфектыўныя метады фінансавай падтрымкі праграмы. Будзе аказана яшчэ большая падтрымка ў галіне паляпшэння ўмоў жыцця сельскіх жыхароў, абароны і захавання экалагічнага асяроддзя, пашырэння ахопу сельскай інфраструктурай і камунальнымі паслугамі, а таксама будаўніцтве «лічбавых» вёсак, паведамілі ў банку.

БСРК таксама абавязаўся пашырыць магчымасці для вяскоўцаў, каб дапамагчы ім павялічыць даходы, але пры гэтым трымаць пад кантролем крэдытныя рызыкі. Як вядома, у мінулым годзе банк выдаў крэдыты на агульную суму 488 мільярдаў юаняў (каля 68,6 млрд. долараў) для рэалізацыі ключавых накірункаў праграмы «Адна тысяча і дзесяць тысяч вёсак».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?