Вы тут

У Баранавічах асудзілі прадаўца і пакупніка асабліва небяспечнага наркотыку


Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. На лаве падсудных аказаліся прадавец і пакупнік наркотыку. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага абласнога суда.


Абвінавачаны М., раней ужо судзімы за распаўсюджванне наркотыкаў, з мая па лістапад мінулага года набыў 0,32 грама альфа-PVP для незаконнага збыту. Наркотык абвінавачаны захоўваў пры сабе, а затым незаконна прадаў абвінавачанаму С. Той, у сваю чаргу, без мэты збыту захоўваў наркотык да выяўлення і канфіскацыі яго супрацоўнікамі праваахоўных органаў падчас асабістага ператрусу.

Абвінавачаныя М. і С. у судовым пасяджэнні віну прызналі цалкам. Прыгаворам суда абвінавачанаму М. назначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 9 гадоў 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 100 базавых велічынь (Br4 тыс.).

Абвінавачаны С. прызнаны вінаватым у незаконных без мэты збыту набыцці і захоўванні псіхатропнага рэчыва і на падставе ч.1 арт.328 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на 2 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.