Вы тут

Сталі вядомыя ўсе пары плэй-оф Кубка Гагарына


У Кантынентальнай хакейнай лізе завяршыўся рэгулярны чэмпіянат сезона-2023/24, паведамляе БелТА.


У 16-м розыгрышы КХЛ стартавалі 23 каманды, да плей-оф дабраліся па восем найлепшых калектываў Заходняй і Усходняй канферэнцый. Прадстаўнік Беларусі ў лізе — мінскае «Дынама» — скончыла рэгулярны чэмпіянат на восьмым месцы Захаду, набраўшы 69 балаў у 68 матчах пры 32 перамогах. У першым раўндзе Кубка Гагарына «зубры» сустрэнуцца з маскоўскімі аднаклубнікамі, якія сталі ўладальнікамі Кубка Кантынента за найбольшую колькасць ачкоў у «гладкім» сезоне.

Другую пазіцыю на Захадзе заняў СКА з Санкт-Пецярбурга, у чвэрцьфінале канферэнцыі «армейцы» пазмагаюцца з ніжагародскім «Тарпеда», якое размясцілася сёмым. Яшчэ дзве пары склалі яраслаўскі «Лакаматыў» (3-ці нумар пасеву) і ЦСКА (6), а таксама маскоўскі «Спартак» (4) і чарапавецкая «Северсталь» (5).

Лепшай камандай Усходу ў «рэгулярцы» стаў магнітагорскі «Металург» — паход за кубкам уральцы пачнуць з серыі супраць хабараўскага «Амура», які замкнуў васьмёрку наймацнейшых. Другі пасеў у сваёй канферэнцыі займеў омскі «Авангард», першым сапернікам «ястрабаў» у накаўт-раўндзе будзе тальяцінская «Лада» (7), якая заскочыла ў плэй-оф у першым жа сезоне пасля вяртання ў КХЛ.

Уфімскі «Салават Юлаеў» (3) паспрачаецца за праход далей з чалябінскім «Трактарам» (6), а казанскі «Ак Барс» (4) будзе высвятляць адносіны з «Аўтамабілістам» з Екацярынбурга (5). Серыі на ўсіх стадыях розыгрышу Кубка Гагарына прадоўжацца да чатырох перамог адной з каманд, у другім раўндзе калектывы Захаду сустрэнуцца з прадстаўнікамі Усходу. Чвэрцьфіналы канферэнцый стартуюць у розных парах 29 лютага ці 1-2 сакавіка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.