Вы тут

У Беларусі рыхтуецца праект указа аб пункце пахавання радыеактыўных адходаў


У Беларусі рыхтуецца праект указа «Аб пункце захоўвання (пахавання) радыеактыўных адходаў», паведамілі  БелТА ў Дзяржатамнаглядзе.


«Распрацоўка дакумента вядзецца з мэтай далейшага развіцця нарматыўнай прававой базы ў сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, у прыватнасці, у галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. Праект указа вызначае парадак і асаблівасці правядзення падрыхтоўчых мерапрыемстваў, неабходных для размяшчэння, праектавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю пункта пахаванні радыеактыўных адходаў на тэрыторыі Беларусі», — адзначылі ў дэпартаменце.

Дакумент дазволіць удасканаліць забеспячэнне бяспекі на ўсіх стадыях абыходжання з радыеактыўнымі адходамі ў краіне шляхам стварэння сістэмы доўгачасовага захоўвання і пахавання радыеактыўных адходаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.