Вы тут

Протас прызнаны першай зоркай пераможнага матчу «Вашынгтона» з «Атавай»


Беларускі нападаючы «Вашынгтона» Аляксей Протас прызнаны першай зоркай пераможнага дамашняга матчу чэмпіянату НХЛ з «Атавай», паведамляе БелТА.


Мінулай ноччу беларус адкрыў лік на 7-й хвіліне гульні, а потым аддаў дзве дзейсныя перадачы — спачатку ён асіставаў Беку Маленстыну, а потым Хендрыксу Лап’еру. У выніку «Вашынгтон» перамог з вынікам 6:3, набраў 63 ачкі пасля 57 гульняў і ўзняўся на 9-е месца ў турнірнай табліцы Усходняй канферэнцыі. У пяці апошніх паядынках хакеісты «Кэпіталз» узялі 9 ачкоў з 10 магчымых. Зараз у актыве Аляксея Пратаса 26 бамбардзірскіх балаў — 5 шайб і 21 дзейсны пас. Усяго за гульнявую кар’еру ў наймацнейшай хакейнай лізе планеты 23-гадовы Пратас набраў 50 ачкоў (13+28).

Хакеісты «Калгары» з беларусам Ягорам Шаранговічам у складзе свой чарговы паядынак правядуць у ноч на 28 лютага на сваёй арэне супраць «Лос-Анджэлеса». Цяпер «флэймз» знаходзяцца на 11-й пазіцыі ў табліцы Заходняй канферэнцыі, набраўшы 61 бал ў 58 праведзеных сустрэчах. У Ягора Шаранговіча 38 бамбардзірскіх балаў (20+18).

Прэв’ю: Instagram-акаўнт Аляксея Протаса

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Спорт

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

Павел Старасвецкі: «Зоркі, здольныя ззяць на сусветным узроўні, павінны загарацца ў рэгіёнах»

У новай рубрыцы «Малыя адрасы вялікага спорту» пастараемся растлумачыць, чаму ўся Беларусь жыве спортам у прамым сэнсе гэтага слова.

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.