Вы тут

Сёлета ВУП Кітая ўзрасце на 5 працэнтаў


Сёння Прэм’ер Дзяржсавета КНР Лі Цян выступіў з дакладам аб рабоце ўрада на другой сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў (УСНП), 14-га склікання, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


Як паведаміў кіраўнік кітайскага ўрада, кітайская эканоміка аднаўляецца і паляпшаецца. «Намеціўся агульны трэнд да аднаўлення і паляпшэння эканомікі», — падкрэсліў Лі Цян. Ён адзначыў, што ВУП краіны ў 2023 годзе перавысіў 126 трыльёнаў юаняў, павялічыўшыся на 5,2%, што «дазволіла Кітаю заняць лідзіруючыя пазіцыі сярод вядучых эканомік свету па тэмпах эканамічнага росту».

Аб’ём вытворчасці збожжа склаў 695 млн. тон. Прырост занятага насельніцтва ў гарадах і пасёлках перавысіў 12, 44 млн чалавек. Агульны аб’ём уведзеных ільгот па падатках і зборах за 2023 год перавысіў 2,2 трыльёна юаняў. Зараз на Кітай прыпадае больш за 60% сусветнай вытворчасці і продажаў аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі. Аб’ём экспарту «трох новых відаў тавараў» — электрамабіляў, літый-іённых акумулятараў і фотаэлектрычнай прадукцыі — цягам мінулага года павялічыўся прыблізна на 30%.

Як заявіў Лі Цян, сёлета рост ВУП складзе прыкладна 5%. Прырост занятага насельніцтва ў гарадах і пасёлках перавысіць 12 млн. чалавек. Рост індэкса спажывецкіх цэн мяркуецца на ўзроўні прыкладна 3%. Аб’ём вытворчасці збожжа застанецца на ўзроўні звыш 650 млн. тон. Энергаёмістасць ВУП знізіцца прыкладна на 2,5%.
Як падкрэсліў Прэм’ер Дзяржсавета КНР, адна з асноўных задач кітайскага ўрада — умерана нарошчваць дынаміку правядзення актыўнай фінансавай палітыкі з мэтай павышэння яе якасці і эфектыўнасці. Бюджэтны дэфіцыт у адносінах да ВУП плануецца на ўзроўні 3%. Выдаткі звычайнага грамадскага бюджэту складуць 28,5 трлн. юаняў, што на 1,1 трлн. юаняў больш, чым летась.

Плануецца актыўна павялічваць эфектыўныя інвестыцыі. Плануецца выпусціць мэтавыя аблігацыі мясцовых урадаў на суму 3,9 трлн. юаняў. У бягучым годзе з цэнтральнага бюджэту плануецца выдзеліць інвестыцыі ў памеры 700 млрд. юаняў.

З гэтага года плануецца на працягу некалькіх гадоў бесперапынна выпускаць звышдоўгатэрміновыя спецыяльныя дзяржаблігацыі, прызначаныя для ажыццяўлення важнейшых дзяржаўных стратэгій і нарошчвання магчымасцяў па забеспячэнню бяспекі ў ключавых сферах. Сёлета будуць выпушчаны спецыяльныя дзяржаблігацыі ў памеры 1 трлн. юаняў.

У Кітаі будуць актыўна культываваць галіны і індустрыі будучыні, якія нараджаюцца. Неабходна распрацаваць праграму развіцця індустрыі будучыні, адкрыць новыя напрамкі развіцця ў такіх галінах, як квантавыя тэхналогіі і навукі аб жыцці, стварыць шэраг перадавых зон развіцця індустрыі будучыні, адзначыў Лі Цян.

Варта інтэнсіўна прасоўваць інавацыйнае развіццё лічбавай эканомікі. Інтэнсіфікаваць тэхналагічныя распрацоўкі і іх укараненне ў сферах вялікіх даных і штучнага інтэлекту, рэалізоўваць план дзеянняў «Штучны інтэлект плюс».
Плануецца стымуляваць устойлівы рост спажывання. Стабілізаваць і пашыраць традыцыйнае спажыванне, заахвочваць і стымуляваць набыццё тавараў па схеме трэйд-ін, ажывіць попыт на інтэлектуальныя падключаныя аўтамабілі на новых крыніцах энергіі, электронную прадукцыю і іншыя тавары працяглага карыстання.

Неабходна ўдасканальваць доўгатэрміновы механізм прадухілення і кантролю рызык. Удасканальваць базісныя сістэмы, якія рэгулююць сектар камерцыйнага жылля, каб задаволіць як надзённыя патрэбнасці насельніцтва ў жыллі, так і яго розныя патрэбнасці ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Прымаюцца комплексныя меры па стабілізацыі занятасці і павелічэнні даходаў насельніцтва. Неабходна прымаць яшчэ больш эфектыўныя меры па садзейнічанні працаўладкаванню моладзі, удасканальваць прафарыентацыйную работу для іх працаўладкавання і ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.
Варта ўзмацняць работу па забеспячэнні стабільнай вытворчасці збожжа і асноўных відаў сельгаспрадукцыі, а таксама па іх гарантаванаму забеспячэнню. Трэба ўвесці па ўсёй краіне палітыку страхавання затрат і даходаў ад вырошчвання рысу, кукурузы і пшаніцы.

Мяркуецца планамерна прасоўваць рэформы і развіццё ў сельскіх раёнах. Неабходна ўсяляк паляпшаць інфраструктуру ў сферах вода-, электра- і газазабеспячэння, дарог і сувязі, а таксама паляпшаць прадастаўленне грамадскіх паслуг, інтэнсіўна ствараць аб’екты інфраструктуры, такія як зарадныя калонкі, лагістыка халадовага ланцуга і кур’ерская служба дастаўкі.

У Кітаі будуць актыўна прасоўваць урбанізацыю новага тыпу. У кантэксце планамернага ажыццяўлення мерапрыемстваў па гарадскім абнаўленні плануецца прасоўваць будаўніцтва грамадскіх інфраструктурных аб’ектаў, прызначаных для выкарыстання як у звычайны час, так і ў надзвычайных сітуацыях, садзейнічаць рэканструкцыі «унутрыгарадскіх вёсак», паскараць работу па паляпшэнню сістэмы падземных камунікацый, аказваць садзейнічанне ў вырашэнні праблем з устаноўкай ліфтаў, арганізацыяй аўтастаянак і іншых пытанняў у старых жылых комплексах.
Сярод задач — узмацняць фарміраванне сістэмы высакаякаснай адукацыі. Важна праводзіць мерапрыемствы па павелічэнні высакаякасных рэсурсаў базавай адукацыі і павышэнні яе ўзроўню, фарсіраваць высакаякаснае і збалансаванае развіццё абавязковай адукацыі, паскараць інтэграцыю гарадской і сельскай адукацыі, садзейнічаць агульнадаступнасці дашкольнай адукацыі.

Плануецца павышаць патэнцыял у прадастаўленні медыка-санітарных паслуг. Будуць павялічаны сярэднедушавыя нормы дзяржбюджэтных субсідый на медыцынскае страхаванне для сельскага і непрацуючага гарадскога насельніцтва.

Неабходна ўмацоўваць сацыяльнае забеспячэнне і абслугоўванне. Будзе павышана штомесячная мінімальная норма базавых пенсій па старасці для сельскіх і непрацуючых гарадскіх жыхароў, будзе прадаўжаць павышацца памер базавых пенсій для пенсіянераў. Трэба ўдасканальваць адзінае планаванне фондаў страхавання па старасці ў маштабах усёй краіны. Пашыраць каналы прадастаўлення паслуг па догляду дзяцей ясельнага ўзросту і іх выхаванню, каб палегчыць цяжкасці сем’яў, звязаныя з нараджэннем, утрыманнем і выхаваннем дзяцей.

Варта на высокім узроўні пашыраць адкрытасць знешняму свету, садзейнічаць дасягненню ўзаемнай выгады і ўзаемнага выйгрышу. Трэба поўнасцю адмяніць меры абмежавання на доступ замежнага капіталу ў апрацоўчую прамысловасць, пашырыць доступ на рынак паслуг, уключаючы тэлекамунікацыі, медыцынскае абслугоўванне і іншыя галіны. Садзейнічаць спрашчэнню працэдур для іншаземцаў, якія прыязджаюць у Кітай для работы, вучобы і турызму.
Плануецца развіваць зялёную і нізкавугляродную эканоміку. Удасканальваць бюджэтна-падатковыя, фінансавыя, інвестыцыйныя меры і меры цэнаўтварэння, якія падтрымліваюць зялёнае развіццё, аптымізаваць адпаведныя рыначныя механізмы, садзейнічаць развіццю галіны па ўтылізацыі адходаў, стымуляваць распрацоўку і ўкараненне перадавых тэхналогій па энергазберажэнні і зніжэнні выкідаў вугляроду, паскоранымі тэмпамі фарміраваць зялёныя і нізкавугляродныя ланцужкі паставак.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

Ірына Старавойтава: За гады суверэнітэту ў Беларусі сфарміравалася свая школа стварэння падручнікаў

«Для таго, каб стаць падручнікам, матэрыялы, падрыхтаваныя аўтарамі, праходзяць шмат этапаў экспертызы, абмеркаванняў на дыялогавых пляцоўках з педагогамі, узгадненняў, апрабацыю ва ўстановах адукацыі». 

Рэгіёны

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

З чым едзе Брэстчына на сёлетні Форум рэгіёнаў

Вобласць падрыхтавала ладны пакет прапаноў удзельнікам форуму.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.