Вы тут

Качанава дэпутатам: Давер, які вам аказалі людзі, — вялікая адказнасць


Давер, які выбраным дэпутатам аказалі людзі, — вялікая адказнасць. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава на першай сесіі Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання, падчас якой выбраны старшыня Мінгарсавета, перадае БелТА.


Наталля Качанава адзначыла, што стаць дэпутатам — высокі гонар, звярнуўшы ўвагу таксама на тое, што прадстаўнікі дэпутацкага корпуса сталіцы ўвойдуць у склад ВНС. «Не магла сёння не прыйсці, каб сказаць добрыя словы віншаванняў. За кожным з вас стаіць вялікая колькасць людзей, якія жывуць у Мінску. І той давер, які вам аказалі, — вялікая адказнасць. Але, паверце, гэта вельмі цікавая работа».

Спікер адзначыла, што важна ў няпростых умовах турбулентнасці захаваць краіну. «Калі мы праводзім такія электаральныя кампаніі, калі людзі падтрымліваюць уладу сваім удзелам у іх, гаворыць аб тым, што мы абсалютна робім усё для таго, каб наша краіна развівалася, жыла ў свеце і спакоі. Як важна сёння менавіта гэта. Менавіта гэты пасыл, які яшчэ, можа, дзесяць гадоў таму камусьці здаваўся банальным, — адзначыла Наталля Качанава.- Ізноў бразгаюць зброяй, ідзе істэрыя, нагнятанне, узбраенне, назапашванне войскаў на нашых межах... Мы як ніколі павінны быць адзіныя ў сваіх парывах захаваць тыя заваёвы, якія дасягнулі за гэты невялікі прамежак у гісторыі краіны. Бо ён невялікі насамрэч. А колькі зроблена! Паглядзіце, якая цудоўная краіна! Чыстая, дагледжаная, шчасная. Сёння мы можам рэалізаваць усе свае магчымасці».

Наталля Качанава пажадала дэпутатам, каб іх праца была ім даспадобы, а таксама поспехаў, удачы. Са свайго боку Савет Рэспублікі акажа народным абраннікам усялякую падтрымку. Галоўнае — не быць абыякавымі да таго, што адбываецца. «Будзем працаваць сумесна, каб рэалізоўваць тыя задачы, якія ставіць перад намі кіраўнік дзяржавы. Яны жыццёвыя, ідуць ад зямлі, не надуманыя — для таго, каб краіна развівалася, народ жыў добра», — адзначыла спікер.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.

Сям'я і дэмаграфія

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Святлана Клачкова: Чым больш дзяцей, тым больш любові

Як жа шматдзетная сям’я спраўляецца з хатнімі клопатамі?